Меір Ланскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Меір Ланскі
Meyer Lansky
Meyer Lansky NYWTS 1 retouched.jpg
Меір Ланскі, 1958
Імя пры нараджэнні:

Меір Сухаўлянскі

Дата нараджэння:

4 ліпеня 1902({{padleft:1902|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})

Месца нараджэння:

Гродна

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Poland.svg Польшча

Дата смерці:

15 студзеня 1983({{padleft:1983|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (80 гадоў)

Месца смерці:

Маямі Біч, Фларыда

Меір Ланскі на Вікісховішчы

Меір Ланскі (англ.: Meyer Lansky; пры нараджэнні — Меір Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Гродна — 15 студзеня 1983, Маямі Біч, Фларыда) — амерыканскі гангстэр яўрэйскага паходжання, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амерыканска-яўрэйскага крымінальнага свету, які разам з Чарльзам «Лакі» Лучыяна зрабіў значны ўнёсак у развіццё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб'ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных банд у Злучаных Штатах Амерыкі.

Ланскі стварыў шырокую сетку ўстаноў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсіл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вегаса. Паводле пэўных звестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнес на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ласкі з'яўляўся сябрам яўрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і граў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага свету (хаця часам узнікаюць рознагалоссі наконт паўнавартаснай значнасці гэтай ролі).

Меір Ланскі (1958)

Памёр ва ўзросце 80 гадоў ад раку лёгкіх.

Амерыканскі перыяд сталення Меіра Ланскі не быў простым — ён прайшоў ва ўмовах пастаяннай канкурэнцыі з прадстаўнікамі іншых нацыянальных груповак нью-ёркскага раёна Лавера Іст сайд. За ўладу і ўплыў у раёне змагаліся ірландская, італьянская і яўрэйская моладзевыя групоўкі — і гэтая працяглая барацьба дала Ланскі магчымасць таксама выявіць і загартаваць свае байцоўскія якасці. У склад яўрэйскай моладзевай групоўкі Брукліна таксама ўваходзілі хлопцы з сем'яў яўрэйскіх перасяленцаў — Якаў (Яша) Гузік з беларусаў і Луіс лепцы з Украіны — у будучыні яны сталі вернымі паплечнікамі Ланскі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]