Минское русское слово

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тып газета

Рэдактар Леў Мікалаевіч Цвяткоў
Заснавана 17 чэрвеня 1912
Спыненне публікацый 28 лютага 1913
Палітычная прыналежнасць рускі нацыяналізм[d]
Мова руская
Галоўны офіс

«Мінскае рускае слова» - штодзённая газета рускага нацыяналістычнага кірунку, якая выходзіла ў Мінску з 17 чэрвеня 1912 па 28 лютага 1913. Газета з’яўлялася органам «правага рускага друку», заснаваным на прынцыпах «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці»[1]. Выступала супраць беларускага нацыянальнага руху, лічачы беларусаў адной з галін рускага народа, вяла антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.

Газета фактычна з’яўлялася неафіцыйным аддзелам газеты «Мінскія губернскія ведамасці», афіцыйнай газеты, якая выдавалася ў 18381917 Мінскім губернскім упраўленнем. Апошняя не карысталася асаблівай папулярнасцю і для актывізацыі ролі ў грамадска-палітычныі жыцці выдавала ў розны час падобныя газеты (акрамя «Мінскага рускага слова» — яшчэ «Мінскія ведамасці» і «Мінскія штодзённыя ведамасці») пад выглядам незалежных[2].

Зноскі