Мнагапёравыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мнагапёравыя
Polypterus weeksii 3.jpg
Polypterus weeksii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polypteridae

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   161053
NCBI   8288
EOL   5165
FW   131419

Мнагапёравыя (Polypteridae) — сямейства ганоідных рыб.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 1,2 м. Цела падоўжанае, цыліндрападобнае. Луска ганоідная. Спінны плаўнік складаецца з асобных плаўнічкоў (да 18). Грудныя плаўнікі з мясістай лопасцю ў аснове. Плавальны пузыр вялікі, двухкамерны, часткова выконвае дыхальную функцыю.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з эацэну (каля 40 млн г. назад). Адзінае сямейства атрада мнагапёрападобных, падзяляецца на 2 роды (мнагапёры і каламаіхты), 11 відаў. Пашыраны ў прэсных стаячых вадаёмах трапічнай Афрыкі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Актыўныя ўначы. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай.

Лічынкі з вонкавымі шчэлепамі.

Промысел[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ект промыслу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]