Мнемэ (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мнемэ, спадарожнік)
Мнемэ
спадарожнік Юпітэра
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джен Кліна[d], Брэт Глэдман, John J. Kavelaars[d], Jean-Marc Petit[d] і R. Lynne Jones[d]
Дата адкрыцця 6 лютага 2003
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 21 129 787 км
Эксцэнтрысітэт 0,2273°
Перыяд абарачэння 620,0 дзён
Нахіл арбіты 149°
(экліптыка)
148°
(экватара на Юпітэр)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр ~2 км
Маса 1,5×1013 кг
Шчыльнасць 2,6 г/см³
Альбеда 0,04
Атмасфера няма

Мнемэ (ад стар.-грэч.: Μνήμη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XL.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў выяўлены 6 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 21. У сакавіку 2005 года Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў спадарожніку афіцыйную назву Мнемэ, імя адной з муз.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Мнемэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.069.000 км за 620 дзён і 58 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2273. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 148,6 °. Належыць да групы Ананкэ.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Мнемэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца як мяркуецца, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,3 m.