Мова нанова
«Мо́ва нано́ва» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія адкрыліся ў Мінску 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў».[1] Апроч Мінска, праводзяцца ў Баранавічах, Гародні, Бабруйску, Брэсце, Маладзечне, Магілёве, Віцебску, Астраўцы[2] , Гомелі, за мяжой адкрыліся ў Кракаве.[3]
На курсы прыходзяць розныя людзі і госці: беларускамоўныя лекары, праграмісты, архітэктары, спевакі, пісьменнікі, акцёры.
Курсы лічацца нефармальнымі, гэта неакадэмічнае вывучэнне мовы. Кожныя заняткі маюць тэму (мода, медыцына, сваякі і г. д.) ды некалькі ўмоўных рубрык — слоўнік, граматыка, цікавыя факты, прагляд розных фотаздымкаў і іншае.
Таксама пры падрымцы кампаніі «Velcom» курсы мелі сваю анлайн-трасляцыю[4].
23 ліпеня 2021 года Мінскі райвыканкам ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова».
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
25 чэрвеня 2014 года ў Мінску адбыўся пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK. Курсы Мова Нанова атрымалі Гран-пры фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ў намінацыі «Грамадсказначныя праекты».[5]
Цікавыя факты і праекты курсаў[правіць | правіць зыходнік]
Мова Нанова стварыла службу бясплатных перакладаў «Хуткая моўная дапамога» [6][7]. Каманда з прафесійных філолагаў-валанцёраў гатовая аператыўна (за некалькі дзён) выканаць пераклад аб’ёмам да 5000 знакаў. Да перакладу прымаюцца публічныя выпадкі ўжывання мовы: сайты, шыльды, афішы, складнікі на таварах, цэтлікі ў крамах, меню ў рэстаранах, рэклама і г.д.
Таксама праводзяцца дабрачынныя спатканні «Мае сэнс» [8].
Адбываюцца экскурсіі ад турыстычнай кампаніі «Віапаль» па беларускіх мясцінах, якія праводзіць арганізатар курсаў Глеб Лабадзенка[9].
28 верасня 2014 года адбыўся першы нацыянальны спартыўны фестываль «Moвa Cup»[10], у якім таксама прыняла удзел каманда курсаў «Мова Нанова», якая заняла ў агульным заліку пятае месца[11].
5 кастрычніка 2014 года [12] ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску адкрыліся курсы «Мова нанова дзеткам» для дашкольнікаў, малодшых школьнiкаў i iх бацькоў [13].
27 лістапада 2014 года курсы ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.[14]
5-6 снежня 2014 года ў Мінску прайшоў V Фестываль нефармальнай адукацыі. У намінацыі падзея года было выбрана пяць найболей заўважных падзей на думку журы. Курсы Мова Нанова таксама ўвайшлі у гэты спіс.[15]
3 студзеня 2015 года на тэлеканале Белсат TV выйшаў першы выпуск тэлеверсіі папулярных бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Вядоўцы праграмы — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка — кожную праграму будуць браць новую лексічную і граматычную тэму, а таксама запрашаць цікавага госця.[16]
11 мая 2015 года ў галерэі «Ў», прайшла прэзентацыя новага сайта курсаў www.movananova.by [17]
Мінск[правіць | правіць зыходнік]
Першы сезон курсаў адкрыўся 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў». У Мінску «Мову нанова» вядуць філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. У першым навучальным годзе курсаў адбыліся 21 заняткі. Першы сезон скончыўся 9 чэрвеня 2014 года выпускным, на які прыйшлі ў госці гурт Handmade, Лявон Вольскі і Павал Аракелян.[18] Тэмамі заняткаў былі: «Віншаванні і зычэнні»[19] , «Рыцары і бітвы»[20], «Паганства»[21], «Медыцына»[22], «Лаянка»[23], «Сваякі», «Птушкі»[24], «Зоркі»[25], «Кіно», «Мода»[26], «Жарты», «Горад»[27], «Адукацыя»[28], «Вялікдзень»[29], «Тэатр», «Кампутары», «Чалавек і закон», «Раслінны свет», «Інваліднасць»[30], «Казкі»[31].
У госці на заняткі прыходзілі шмат знакамітасцяў і музыкаў: гурт HandmadE[32], сябры клуба «Гівойт» Юрась Усціновіч і Уладзімір Лічко, Уладзімір Арлоў[33], Віталь Гуркоў, Алега Хаменка[34], гурт Sumarok[35], гурт Rahis[36], Аляксандр Вінчэўскі, гурт «Босае сонца»[37], Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч[38], Ганна Хітрык, гурт «Вурай»[39], Саша Варламаў[40], Андрэй Хадановіч[41], Лявон Вольскі[42], гурт Shuma[43], Вячаслаў Ракіцкі[44], Мікалай Пінігін[45], Зміцер Вайцюшкевіч[46], Кася Камоцкая[47].
Другі сезон курсаў распачаўся 8 верасня 2014 года [48] ў галерэі «Ў». У другім навучальным сезоне адбыліся 35 заняткаў. Апошнія заняткі прайшлі 1 чэрвеня 2015 года.[49] Тэмамі заняткаў былі: «Войска»[48], «Гатэль»[50], «Мастацтва»[51], «Эканоміка»[52], «Рэклама»[53], «Жывёльны свет»[54], «Народны строй»[55], «Мова»[56], «Музей»[57], «Якуб Колас»[58], «У краме»[59], «Экалогія»[60], «Дзеткі»[61], «Паэзія»[62] , «Здаровае Харчаванне»[63], «Каляды»[64], «Зіма»[65], «Бізнес»[66], «Трасянка»[67], «Кавярня»[68], «Адам Міцкевіч»[69], «Масленіца»[70], «Рыгору Барадуліну — 80»[71]., «Журналістыка»[72], «Жаночая драбяза»[73], «Грошы»[74], «Вясна»[75], «Археалогія»[76], «Спадчына»[77], «Цырульня»[78] , «Васіль Быкаў»[79], «Тэлебачанне»[80], «Матацыклы»[81], «Гендар».[82]
У госці на заняткі прыходзілі шмат знакамітасцяў і музыкаў: Уладзімір Арлоў[83], «Стары Ольса»[84], Алег Рудакоў[85], Пятро Клюеў[86], Сяргей Харэўскі[87], гурт «Рэха»[88], Аляксандр Куль[89], гурт У нескладовае[90], Сяржук Доўгушаў[91], гурт Akute[92], ТрыА Алеся Лася[93], гурт KRIWI[94], гурт ZnaROCK[95], Паліна Рэспубліка[96], «Людзі на балоце»[97], гурт Navi[98], гурт «Мутнаевока»[99], Сяргей Башлыкевіч (Leibonik)[100], гурт «Мутнаевока»[101], Зміцер Вайцюшкевіч[102], Віктар Шалкевіч [103], гурт Trubetskoy[104], Алег Трусаў[105], гурт J:МОРС[106], гурт Haina[107], гурт GUDA[108], гурт Нагуаль, гурт :B:N:[109], Руся і Shuma voices[110], гурт «Крама», Юрый Жыгамонт[111], Лявон Вольскі, гурт Троіца[112]
Бабруйск[правіць | правіць зыходнік]
21 лютага 2014 года [113], у Дзень беларускай мовы, Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка перадалі эстафету моўных курсаў аднадумцам у Бабруйску: філолагу Вользе Рудай і журналістцы Алесе Лацінскай. Заняткі адбываліся па пятніцах а 18.00
Першыя заняткі правялі арганізатары мінскай «Мовы нановы» Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Студэнтаў прыйшло 20 чалавек. Размаўлялі пра беларускія вітанні і звароты, спрадвечныя формы беларуских імёнаў, прадставілі слоўнік «Сваякі», пачыталі артыкулы з «Нашай Нівы» пачатку ХХ стагоддзя. Студэнты выканалі творчае заданне: прыдумаць свой працяг да вядомых прыказак і прымавак. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі». Прысутныя атрымалі памятныя прызы ад «Будзьмы», а таксама кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Адкрыццё другога сезона курсаў адбылося 19 верасня 2014 года.[114] У першым занятку, прысвечаным спорту, прыняў удзел госць з Мінска — журналіст «Еўрарадыё», удзельнік рок-гурта «HandMadE», спартовец Яўген Валошын.
18 верасня 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[115] Госцем першых заняткаў стаў Сяргей Доўгушаў, лідар гурта «Vuraj».
Гродна[правіць | правіць зыходнік]
Больш за сто чалавек прыйшло 14 сакавіка 2014 года[116] на прэзентацыю курса Мова Нанова, арганізаваную сябрамі ГА "Цэнтр «Трэці сектар». Ужо за 15 хвілін да пачатку прэзентацыі стала ясна, што офіс арганізацыі, у якім планавалася правесці сустрэчу, проста не змесціць усіх ахвотных. Давялося тэрмінова шукаць большае памяшканне і пераносіць пачатак сустрэчы на паўгадзіны пазней. У залі былі людзі самых розных узростаў: слухачы «Універсітэта Залатога Веку», студэнты, і людзі сярэдняга ўзросту. Большасць з іх ніколі раней не была заўважана на якіх-небудзь грамадскіх мерапрыемствах. Прэзентацыю вялі заснавальнікі Мовы Нанова — Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
Госці з Мінска расказалі пра канцэпцыю курса, прадэманстравалі прыклады асобных заняткаў. Потым было практыкаванне, у час якога ўдзельнікі прэзентацыі ў групах павінны былі дапісваць варыянты працягу беларускіх прымавак (падобных да «Дзеду міла…», «Любы дурань ведае…»). У канцы сустрэчы яе ўдзельнікам былі прадстаўлены гарадзенскія вядучыя курсаў Мова Нанова Ольга Астроўская і Ігар Кузьмініч.
29 верасня 2014 года распачаўся другі сезон курсаў.[117]
14 верасня 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[118] Таксама ў той дзень адкрыліся асобныя заняткі для дзетак.
Баранавічы[правіць | правіць зыходнік]
У суботу, 15 сакавіка 2014 года[119], Мова Нанова стартавала ў Баранавічах. Заняткі будуць праходзіць у памяшканні грамадскай экалагічнай арганізацыі «Неруш» (Паўлава, 12).
Баранавіцкія курсы ініцыявала Юлія Траццяк, яна ж і будзе праводзіць заняткі.
Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачоў сабралася 30 чалавек. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
10 верасня 2014 года [120] адбыліся першыя заняткі другога сезону курсаў. Курсы наведалі 18 чалавек. Гасцямі былі Ігар Ліштван і Вадзім Урублеўскі. На занятках была складзена агульная схема радаводу, зробленаі тэатральная пастаноўка на імправізаванай сцэне казкі «Рэпка», былі вывучаны непажаданыя суфіксы дзеясловаў.
9 верасня 2015 года адбыліся першыя заняткі трэцяга сезону курсаў [121]
Нясвіж[правіць | правіць зыходнік]
Заняткі «Мова нанова» прайшлі ў Нясвіжы 22 сакавіка 2014 года [122]. Іх правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Арганізавала сустрэчу мастачка Наталля Бордак.
Акрамя першых заняткаў курсы ў горадзе Нясвіжу пакуль не адбываліся.
Брэст[правіць | правіць зыходнік]
27 красавіка 2014 года ў Брэсце [123] адбыліся першыя заняткі, якія сабралі больш за 90 чалавек. Заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачы вывучылі беларускія адпаведнікі сваіх імёнаў, выканалі творчае заданне, патрэніраваліся на хуткамоўках, паслухалі галасы выбітных беларускіх паэтаў. «Мова Нанова» стане традыцыйнай у Брэсце: кожную сераду можна будзе бясплатна і з задавальненнем адчуць і пачуць беларускае слова. Эстафету выкладання курсаў у Брэсце падхапілі Інга Воран і Яўген Скрабец. Арганізатары і выкладчыкі курсаў абяцаюць нясумныя заняткі.
6 верасня 2014 года стартаваў другі сезон курсаў.[124]
5 кастрычніка 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[125] Госцем праграмы першых заняткаў стаў вядомы акцёр і вядоўца перадачы «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт.
У 2015 годзе стартаваў дзiцячы праект (выкладчыца Аляксандра Грынь).
Маладзечна[правіць | правіць зыходнік]
Першыя заняткі «Мова Нанова» ў Маладзечне 7 мая 2014 года[126] сабралі пад 60 чалавек. Правялі іх выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускія формы імёнаў, навучыліся вышукваць ілжэсяброў перакладчыка, папрактыкаваліся ў прыгожым маўленні і пачулі галасы Якуба Коласа і Янкі Купалы. Далей выкладаць на курсах будуць маладзечанская журналістка Настасся Роўда і культурніцкі дзеяч з Мінска Алесь Мазанік.
15 верасня 2014 года[127] распачаліся першыя заняткі другога сезона курсаў.[128]
15 верасня 2015 года[129] Галоўнай тэмай стала лета, якое скончылася. Курсанты расказвалі аб сваім адпачынку, дзяліліся ўражаннямі: хто пабываў за мяжой, хто на лецішчы ці ў вёсцы.
Магілёў[правіць | правіць зыходнік]
11 мая 2014 года Магілёў [130] стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся заняткі «Мова нанова», якія па традыцыі правялі заснавальнікі курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На ўрок у грамадскі цэнтр «Кола» прыйшло пад 50 чалавек — аўдыторыя для падобнага роду імпрэзаў не малая для Магілёва. На заняткі нават прыехалі са сваёй выкладчыцай дзеткі з Оршы. Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская распавялі магілёўскай грамадзе пра беларускі імяннік, традыцыйныя назвы сваякоў, згадалі беларускія хуткамоўкі, прыказкі ды прымаўкі. Усе веды былі замацаваныя на практыцы. У далейшым курсы будуць збірацца ў горадзе штосераду, а іх вядоўцам стане мясцовы выкладчык Юрась Каласоўскі.
9 верасня 2014 года адбыліся першыя заняткі другога сезона курсаў.
8 верасня 2015 года адбыліся першыя заняткі трэцяга сезона курсаў.
Віцебск[правіць | правіць зыходнік]
Прэзентацыя бясплатных публічных курсаў беларускай мовы адбылася ў нядзелю, 25 мая 2014 года[131], у выставачнай зале культурна-гістарычнага комплексу Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Віцебск стаў дзясятым горадам дзе адкрыліся курсы. На першыя заняткі курсаў сабралі больш за 50 чалавек.
Уводны занятак правялі стваральнікі мінскіх курсаў — журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская. На першай сустрэчы слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускую форму свайго імя. Слухачы навучыліся лепш карыстацца сінонімамі. Выкладчыкі расказалі як правільна называць сваякоў. Папрактыкаваліся студэнты і ў прыгожым маўленні хуткагаворак, паспаборнічалі ў моўных вынаходствах.
Заняткі будуць весці мясцовыя выкладчыкі. Адным з іх стане філолаг Сяргей Маркаў.
Другі сезон курсаў пачаўся 7 верасня 2015 года[132].
Трэці сезон курсаў пачаўся 23 верасня 2016 года[133].
Чацвёрты сезон курсаў пачаўся 27 верасня 2017 года ў арт-пабе «Торвальд» (вул. Тастога, 1). Беларускай мове, культуры, літаратуры і гісторыі віцяблян чацвёрты год навучаюць тэлевядучы Сяргей Маркаў і філолаг Таццяна Дубоўская.
Астравец[правіць | правіць зыходнік]
Першыя заняткі прайшлі 4 лютага 2015 года[134], іх правялі вядоўцы менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. У далейшым весці курсы будуць настаўніца Вольга Лябецкая і журналістка Алёна Гануліч. Гімназія, дзе будуць праходзіць курсы, зусім новая — яна адкрылася 12 студзеня. Кабінеты і памяшканні абсталяваныя тэхнікай. На першых занятках прысутнічалі жыхары Астраўца і навакольных вёсак. Гасцей прывітала дырэктар гімназіі Алена Чаславаўна Севасцьян. На занятках слухачы даведаліся пра беларускія формы сваіх імёнаў, абмеркавалі безэквівалентную беларускую лексіку, патрэніраваліся ў чытанні хуткамовак, успомнілі беларускія назвы сваякоў. У канцы ўсіх чакаў музычны госць — выступ саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Сержука Доўгушава.
Другі сезон распачаўся 14 кастрычніка 2015 года.[135]
Гомель[правіць | правіць зыходнік]
15 лютага 2015 года[136] Гомель стаў 10-м горадам, дзе запрацавалі курсы. Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На курсы ў філіял Веткаўскага музея ў гарадскім парку сабралася каля 60 чалавек. Наведнікі даведаліся пра лексіку па тэме «Крама», а таксама пра безэквівалентную лексіку ў беларускай мове. Перад грамадой выступіў саліст Белдзяржфілармоніі, лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў.
6 верасня 2015 года распачаўся другі сезон.
Зноскі
- ↑ «Мова нанова»: У «Галерэі Ў» стартавалі новыя моўныя курсы. Архівавана 9 красавіка 2014. — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Прайшоў першы занятак курсаў «Мова нанова» ў Астраўцы — артыкул на сайце ostrovets.by
- ↑ Суполка ў фэйсбуку
- ↑ Курсы «Мова нанова» цяпер маюць анлайн-трансляцыю — артыкул на сайце racyja.com
- ↑ Пераможцы AD.NAK!: беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект, грамадсказначныя праекты Архівавана 26 ліпеня 2014. — артыкул на сайце http://adnak.by
- ↑ «Мова Нанова» стварыла службу бясплатных перакладаў на беларускую мову Архівавана 29 лістапада 2014. — артыкул на сайце gazetanm.eu
- ↑ Хуткая моўная дапамога
- ↑ Дабрачынны аукцыён Архівавана 2 снежня 2014.
- ↑ Глеб Лабадзенка: «На аўтарскіх экскурсіях спадзяюцца пачуць што-небудзь адметнае» Архівавана 4 сакавіка 2016. — артыкул на сайце belarus.tio.by
- ↑ Cпартова-моўны фэстываль «Мова Cup» — артыкул на сайце svaboda.mobi
- ↑ Падведзены вынікі спартыўнага фестывалю «Мова Cup» Архівавана 29 лістапада 2014. — артыкул на сайце mst.by
- ↑ «Мова нанова» — цяпер і для дзетак — артыкул на сайце svaboda.org
- ↑ Першыя заняткі «Мова Нанова Дзеткам» сабралі прыблізна 60 дзяцей — артыкул на сайце novychas.info
- ↑ Курсы «Мова Нанова» атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю Архівавана 24 снежня 2014. — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Вынікі конкурса «Падзея года» — артыкул на сайце adukatar.net
- ↑ Мова Нанова — тэлеверсія папулярных бясплатных курсаў — артыкул на сайце belsat.eu
- ↑ «Мова Нанова» запусціла новы суперсайт Архівавана 4 сакавіка 2016. — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Выпускны на занятках «Мова Нанова» (фотарэпартаж) — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ «Мова нанова»: фотарэпартаж з першага занятку — артыкул на сайце generation.by
- ↑ На другой «Мове нанова» Уладзімір Арлоў нечакана дастаў шаблю — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ ВІДЭА Выступ эксперта Святланы Сігаевай
- ↑ Мова нанова № 4 — Медыцына(недаступная спасылка) — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Фотарэпартаж з пятых заняткаў курсаў «Мова Нанова» — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ "Спевы Барадуліна, птушкі ды караоке — чарговая «Мова нанова» прайшла 24 лютага — артыкул на сайце websmi.by
- ↑ Мова нанова № 9 — Зоркі (фота) — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Мова нанова № 11 — Мода — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Заняткі курсаў «Мова нанова» былі прысвечаныя гораду — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Мова Нанова № 14 — Адукацыя — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ Мова Нанова № 15 — Вялікдзень — артыкул на сайце budzma.by
- ↑ «Мова нанова» пра людзей з інваліднасцю: галоўнае не слова, а паняцце артыкул на сайце http://disright.org
- ↑ Апошнія сур’ёзныя заняткі ў гэтым сезоне Архівавана 28 жніўня 2014.
- ↑ Поўны выступ гурта HandmadE movananova.by
- ↑ Выступ Уладзіміра Арлова movananova.by
- ↑ Выступ Алега Хаменкі movananova.by
- ↑ Выступ Ігара Палынскага (гурт Sumarok) movananova.by
- ↑ Выступ гурта Rahis + групавое караоке movananova.by
- ↑ Выступ гурта BosaeSonca movananova.by
- ↑ Выступ Віктара Шалкевіча movananova.by
- ↑ Гурт Вурай і народны хор «Мова нанова» movananova.by
- ↑ Выступ Сашы Варламава movananova.by
- ↑ Выступ Андрэя Хадановіча + «Дон Жуан» movananova.by
- ↑ Выступ Лявона Вольскага movananova.by
- ↑ Выступ гурта Shuma з хорам «Мова Нанова» movananova.by
- ↑ Выступ Вячаслава Ракіцкага movananova.by
- ↑ Выступ Мікалая Пінігіна movananova.by
- ↑ Выступ Змітра Вайцюшкевіча movananova.by
- ↑ Выступ Касі Камоцкай movananova.by
- ↑ а б Мова нанова: 500-годдзе Бітвы пад Воршай! артыкул на сайце budzma.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — ВЫПУСКНЫ
- ↑ Поўны запіс заняткаў 15.09.2014 у Менску
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў 22.09.2014 у Галерэі Ў у Менску
- ↑ Мова Нанова: Эканоміка (фота) артыкул на сайце budzma.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Рэклама»
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Жывёльны свет» (+ канцэрт AKUTE) артыкул на сайце budzma.by
- ↑ фота артыкул на сайце budzma.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Мова»
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Музей» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў, прысвечаных Якубу Коласу movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «У краме» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Экалогія» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Дзеці» (+ канцэрт Мутнае Вока) movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў 8.12.2014 у Менску movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Здаровае харчаванне» (+ выступ Сяргея Доўгушава) movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Каляды» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Зіма» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Бізнес» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Трасянка» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Кавярня» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Адам Міцкевіч» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Масленіца» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «80 год Рыгору Барадуліну» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Журналістыка» movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Жаночая драбяза movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Грошы movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Вясна movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Археалогія movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Спадчына movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Цырульня movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Васіль Быкаў movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Тэлебачанне movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Матацыклы movananova.by
- ↑ ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Гендар movananova.by
- ↑ МОВА НАНОВА: Нашчадкі пераможцаў зьбіраюцца тут! артыкул на сайце svaboda.org
- ↑ ЦІКАВІНКІ Стары Ольса: Бітва пад Воршай (аўдыё) movananova.by
- ↑ Алег Рудакоў: Мова і нацыянальны строй — галоўныя чыньнікі ідэнтыфікацыі беларусаў артыкул на сайце charter97.org
- ↑ ГОСЦЬ Пятро Клюеў + ВІДЭА movananova.by
- ↑ Сяргей Харэўскі movananova.by
- ↑ ВІДЭА Выступ гурта RECHA movananova.by
- ↑ Аляксандр Куль + ВІДЭА movananova.by
- ↑ ВІДЭА Выступ гурта У нескладовае на Мова Нанова movananova.by
- ↑ ВІДЭА Спеўны сход на «Мове Нанове»! movananova.by
- ↑ ВІДЭА Выступ гурта Akute на Мове Нанове 13.10.2014 movananova.by
- ↑ ВІДЭА Выступ ТрыА Алеся Лася на Мова Нанова movananova.by
- ↑ ВІДЭА Гурт KRIWI на Мова Нанова! movananova.by
- ↑ ВІДЭА Гурт ZnaROCK на Мове Нанова! movananova.by
- ↑ ВІДЭА Паліна Рэспубліка на Мове Нанова 10.11.2014 movananova.by
- ↑ ВІДЭА Выступ гурта Людзі на балоце movananova.by
- ↑ ВІДЭА Запіс выступу гурта NAVI movananova.by
- ↑ ВІДЭА Гурт Мутнаевока на Мова Нанова! movananova.by
- ↑ Выступ Сяргея Башлыкевіча(Гурт Liebonik) movananova.by
- ↑ ВІДЭА Выступ Сяргея Башлыкевіча(Гурт Liebonik) на Мова Нанова movananova.by
- ↑ ВІДЭА Зміцер Вайцюшкевіч movananova.by
- ↑ Выступ Віктара Шалкевіча movananova.by
- ↑ Trubetskoy прэзентаваў новую песню на верш Максіма Багдановіча budzma.by
- ↑ ВІДЭА Алег Трусаў movananova.by
- ↑ J:морс праспяваў «Асфальт» па-беларуску артыкул на сайце nashaniva.by
- ↑ Выступ гурта HAINA movananova.by
- ↑ Выступ гурта GUDA movananova.by
- ↑ Выступ гурта :B:N: movananova.by
- ↑ Выступ гурта Shuma voices movananova.by
- ↑ Падарожжы дылетанта Юрыя Жыгамонта movananova.by
- ↑ ВЫПУСКНЫ
- ↑ В Бобруйске открылись курсы «Мова нанова» — артыкул на сайце euroradio.fm
- ↑ 19 верасня ў Бабруйску стартаваў новы сезон «Мова нанова» — артыкул на сайце babruysk.by
- ↑ Бабруйск — новы сезон — артыкул на сайце babruysk.by
- ↑ На першы занятак «Мова нанова» ў Гродне прыйшло больш за 100 чалавек Архівавана 18 сакавіка 2014. — артыкул на сайце tut.by
- ↑ Новы сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова» пачынаецца ў Гродна — артыкул на сайце grodno.in
- ↑ Новы сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова» пачынаецца ў Гродна Архівавана 20 студзеня 2019. — артыкул на сайце t-styl.info
- ↑ У Баранавічах стартавалі бясплатныя інтэрактыўныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» Архівавана 19 сакавіка 2014. — артыкул на сайце intex-press.by
- ↑ Мова нанова. Другi сезон ў тваім горадзе!(недаступная спасылка) — артыкул на сайце барановичи.net/news
- ↑ Мова нанова. Трэці сезон ў тваім горадзе! Архівавана 5 сакавіка 2016. — артыкул на сайце intex-press.by
- ↑ «Мова нанова» прайшла ў Нясвіжы — артыкул на сайце movananova.by
- ↑ Жыве мова! — артыкул на сайце racyja.com
- ↑ На берасцейскіх курсах «МОВА НАНОВА» адпачывала 50 чалавек — артыкул на сайце virtual.brest.by
- ↑ Новы сезон «Мовы нанова» ў Брэсце — артыкул на сайце nashaniva.by
- ↑ Першыя заняткі «Мовы Нанова» ў Маладзечне Архівавана 11 мая 2014. — артыкул на сайце rh.by
- ↑ «Мова Нанова» вяртаецца і ў Маладзечна — артыкул на сайце nashaniva.by
- ↑ Першы занятак другога сезона. «Адукацыя» — фота на сайце facebook.com
- ↑ новы сезон бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова» — артыкул на сайце kraj.by
- ↑ 11 мая Магілёў стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся моўныя заняткі. — артыкул на сайце svaboda.org
- ↑ Як у Віцебску прайшоў першы занятак «Мовы Нанова». Архівавана 9 чэрвеня 2014. — артыкул на сайце tut.by
- ↑ У Віцебску адкрываецца другі сезон курсаў «Мова нанова» — артыкул на сайце hnews.vitebsk.cc
- ↑ адкрыццё новага сезона «Мова нанова» ў Віцебску прыедзе Юрый Жыгамонт(недаступная спасылка) — артыкул на сайце tut.by
- ↑ Мова Нанова стартавала ў Астраўцы (ФОТА, ВІДЭА) — артыкул на сайце movananova.by
- ↑ Мова Нанова стартавала ў Астраўцы (ФОТА, ВІДЭА) — артыкул на сайце movananova.by
- ↑ У Гомель прыйшла «Мова Нанова» — артыкул на сайце svaboda.org
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
«Мова нанова» ў Сеціве[правіць | правіць зыходнік]
- інтэрнэт-версія курсаў «Мова нанова» — На сайце можна паглядзець усе матэрыялы з заняткаў, а таксама фота- і відэасправаздачы.
- Старонка «Мова нанова» Мінск у фэйсбуку
- Старонка «Мова нанова» Бабруйск у фэйсбуку
- Старонка «Мова нанова» Гродна у фэйсбуку
- Старонка «Мова нанова» Баранавічы у фэйсбуку
- Старонка «Мова нанова» Маладзечна у фэйсбуку
- Старонка «Мова нанова» Віцебск у фэйсбуку
- Старонка «Мова нанова» Брэст у фэйсбуку
- Мова нанова — блог Глеба Лабадзенкі
Пра «Мова нанова» у СМІ[правіць | правіць зыходнік]
- Кава нанова Архівавана 19 сакавіка 2014. — media-polesye.by 18.01.2014
- Елена Данейко. В Беларуси входит в моду белорусский язык — www.dw.de 23.01.2014
- Les Biélorusses apprennent le biélorusse — interviewsculture.wordpress.com 22.01.2014
- Ян Лялевіч. «Мова нанова» ў Гродне: другі занятак ізноў сабраў каля 100 чалавек (шмат фота) Архівавана 9 красавіка 2014. — t-styl.info 25.03.2014
- Якуб Сушчынскі. «Мова нанова» прысвяціла занятак птушкам (фота) — racyja.com 08.04.2014
- Paula Borowska. Linguistic Initiatives Conquer Belarus — neweasterneurope.eu 29.04.2014