Мова энтаў
Мова энтаў (англ.: Entish) — мова, на якой размаўляюць энты ў творах Дж. Р. Р. Толкіна. Фактычна энты стварылі не проста мову, але сапраўдную філасофію мовы, пра сутнасць якой кажа Фангорн: Сапраўдныя імёны ў маёй мове (старажытна-энцкай, як бы вы яе назвалі) распавядаюць гісторыю тых рэчаў, якім яны належаць.
Адрозніваецца павольнасцю, таму што доўгажывучыя энты маюць дастаткова часу, каб усё абмеркаваць не спяшаючыся. Таксама адрозніваецца шматлікімі паўторамі, заснавана на складаных і разнастайных адценнях вымаўлення галосных і разнастайных адрозненнях тона. Толкін таксама апісваў мову энтаў як «злітную» і «шматслоўную». Гэта абумоўлена тым фактам, што кожнае «слова» на самай справе было вельмі доўгім і падрабязным апісаннем абмяркоўваемай рэчы. Напрыклад, Лотларыэн на мову энтаў перакладаецца як Лаўрэліндорэнан; фраза «Лаўрэліндорэнан ліндэлрэндар малінорнеліон орнемалін» перакладаецца так: «Толькі па-за межамі Лаўрэліндорэнана (Лотлорыэна) лістота падае часцей». Яшчэ адну фразу на мове энтаў магчыма знайсці ў тым жа Уладары пярсцёнкаў: «Таўрэлілометаумбалеморна Тумбалетаўрэа Ломенанор», што літаральна перакладаецца як «Ляснаязацененая глыбокаячорнаядаліна глыбокадоўгалясітая Змрочнаязямля», пры гэтым Фангорн — аўтар выслоўя мае на ўвазе наступнае: «У глыбокіх далінах лесу ляжыць чорны цень».
Сваёй мовай энты карыстаюцца толькі між сабой, таму што ніхто з іншых істот, якія насяляюць Серадзем’е, не здольны яе вывучыць. Але гэта не шкодзіць энтам вучыць іншыя мовы, якія яны пасля гэтага ніколі не забываюць. Імёны энтаў маюць эльфійскія карані. Напрыклад, Фангорн у перакладзе з сіндарыну значыць «Барадатае Дрэва», Фімбрэціль — «Гнуткі Бук», Брэгалад — «Хуткі Луч».
Як і большасць іншых моў Серадзем’я, мова энтаў сваімі каранямі ўзыходзіць да мовы эльфаў квэнья.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Entish — say nothing that isn’t worth saying (англ.) Архівавана 8 красавіка 2013.
- Язык Энтов — не говори ничего, что не ценно (руск.)