Мовы Азербайджана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мовы Азербайджана — мовы, якімі карыстаецца Насельніцтва Азербайджана. Афіцыйная мова Азербайджана — азербайджанская — цюркская мова, якая мае шмат агульнага з сучаснай турэцкай мовай. На ёй гавораць каля 96,6 % насельніцтва краіны і ў той жа час руская і англійская граюць важную ролю як мовы адукацыі і камунікацыі.[1] Армянамоўная супольнасць Нагорнага Карабаха больш не падпарадкоўваецца ўраду. Лезгінская, талышская, аварская, грузінская, будухская, джухуры, хіналугская, крыцкая, рутульская, цахурская, тацкая і удынская — мовы нацыянальных меншасцяў.[1]

Усе вышэйзгаданыя мовы (за выключэннем армянскай, лезгінскай, аварскай і грузінскай) знаходзяцца пад пагрозай знікнення, бо на іх гавораць менш 10000 чалавек, у некаторых моў менш 1000 носьбітаў.[1]

Мовы Азербайджана[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва па роднай мове (2009)[1]
Мова Насельніцтва %
Азербайджанская 8 172 800 92,09
Лезгінская 162 540 1,82
Армянская[Заўвага 1] 120 180 1,34
Руская 119 300 1,33
Талышская 112 000 1,25
Аварская 49 800 0,56
Турэцкая 38 000 0,42
Татарская 25 900 0,29
Тацкая 25 200 0,28
Украінская 21 500 0,24
Цахурская 12 300 0,14
Грузінская 9 900 0,11
Джухуры 9 100 0,10
Курдская 6 100 0,07
Крыцкая 4 400 0,05
Удынская 3 800 0,04
Хіналугская 2 200 0,02
Іншы 9 500 0,11
Усяго 8 922 400 100,00

Заўвага[правіць | правіць зыходнік]

  1. Афіцыйная ацэнка Дзяржаўнага Статыстычнага Камітэта Азербайджана, якая ўлічвае армян у раёнах Азербайджана, падкантрольных непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]