Мовы Аўстрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мовы Аўстрыі
Афіцыйныя мовы нямецкая (аўстрыйская нямецкая)
Неафіцыйныя мовы алеманская
аўстра-баварская
Рэгіянальныя мовы градзішчанска-харвацкая, славенская, венгерская, чэшская, славацкая, цыганская
Асноўныя замежныя мовы англійская (58%)
французская (10%)
Жэставыя мовы Аўстрыйская мова жэстаў
Раскладка клавіятуры
QWERTZ
Крыніцы ebs_243_en.pdf (europa.eu)

Аўстрыйская нямецкая мова[правіць | правіць зыходнік]

Школьнікі ў Аўстрыі вучацца чытаць і пісаць на стандартнай нямецкай (ням.: Standarddeutsch, ням.: Hochdeutsch), якая з'яўляецца мовай бізнесу і ўлады ў Аўстрыі. Аўстрыйская нямецкая мова, на якой размаўляюць дома і ў мясцовым гандлі, з'яўляецца адным з шэрагу рэгіянальных верхненямецкіх дыялектаў (гэтак жа як аўстра-баварскі ці алеманскі дыялекты).

Хоць акцэнтаваныя формы розных дыялектаў, як правіла, не цалкам успрымаюцца іншымі носьбітамі нямецкай мовы, такімі як немцы ці швейцарцы, на практыцы, моўны бар'ер паміж аўстра-баварскім дыялектам у Аўстрыі і ў Баварыі адсутнічае. Цэнтральны аўстра-баварскі дыялект больш зразумелы для носьбітаў стандартнага нямецкага, чым паўднёвы аўстра-баварскі дыялект у Ціролі. Венскі, аўстра-баварскі дыялект Вены, найбольш часта выкарыстоўваецца ў Германіі для ўвасаблення тыповага жыхара Аўстрыі. Народ Граца, сталіцы Штырыі, размаўляе яшчэ на адным дыялекце, які больш зразумелы людзям з іншых раёнаў Аўстрыі, чым носьбітам іншых штырыйскіх дыялектаў. Што да заходняй часткі Аўстрыі, дыялект Форарльберга і невялікая частка Паўночнага Ціроля мае ў лінгвістычным і культурным плане больш агульнага з нямецкамоўнай Швейцарыяй, Бадэн-Вюртэмбергам ці Швабіяй на паўднёвым захадзе Германіі, таму што гэта алеманскі дыялект, як швейцарскі нямецкі ці швабскі нямецкі дыялект.

Афіцыйныя мовы меншасцей і іх уплыў[правіць | правіць зыходнік]

О-ўмляут

Аўстрыя, у рамках сваёй гісторыка-культурнай спадчыны, на працягу стагоддзяў была шматнацыянальнай дзяржавай (Аўстрыйская імперыя, пазней Аўстра-Венгрыя). І цяпер яна не цалкам аднародна нямецкамоўная, у межах сваіх граніц, хоць і невялікіх, у аўтахтонных меншасцей захоўваюцца розныя родныя мовы: венгерская з'яўляецца найбольш распаўсюджанай з прызнаных моў меншасцей, на якіх размаўляюць у Аўстрыі (галоўным чынам у Бургенландзе, дзе яна з'яўляецца афіцыйнай мовай, і ў Вене — каля 40 000 носьбітаў, агулам іх кольскасць складае 0,5 % аўстрыйскага насельніцтва). Славенская (24 000) мае такі ж статус у Карынтыі і Штырыі. Тое ж самае і з бургенландскай харвацкай (19 000), варыянтам харвацкай на якім размаўляюць у Бургенландзе. Акрамя таго, чэшская (18 000), славацкая (10 000) і цыганская (6 000) прызнаюцца на аснове правоў абароны меншасцей.

Аўстрыйская нямецкая мова, асабліва венскі дыялект, выкарыстоўвае некаторыя словы з венгерскай, чэшскай, яўрэйскай, а таксама некаторых іншых паўднёваславянскіх моў, каб замяніць словы стандартнай нямецкай мовы (такія, як Maschekseitn (іншы бок), ад венгерскай masik (іншы), у стандартнай нямецкай die andere Seite).