Мовы Сербіі
Выгляд
Дзяржаўнай мовай Сербіі з’яўляецца сербская. Таксама ў Сербіі распаўсюджаныя албанская (ужываецца ў Прэшаўскай даліне і ў самаабвешчанай дзяржаве Косава), венгерская, румынская, славацкая, заходнерусінская і харвацкая (усе яны з’яўляюцца афіцыйнымі мовамі Ваяводзіны), украінская, балгарская, цыганская, чэшская, баснійская, улашская, буневацкая, македонская і іншыя мовы.
На большай частцы поўдня Сербіі размоўным з’яўляецца тарлакскі дыялект. Хаця ён і не мае стандартнай формы і дзяржаўнага статусу, яго можна разглядаць як асобную мову. Ён сфарміраваўся як частка паўднёва-славянскага дыялекту і з’яўляецца пераходным паміж паўднёва-ўсходнімі славянскімі мовамі (балгарскай і македонскай) і паўднёва-заходнімі славянскімі мовамі (сербскай).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мовы Сербіі
- CIA World Factbook Архівавана 5 снежня 2012.