Могилёвская жизнь
«Могилёвская жизнь» | |
---|---|
![]() | |
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | ліпень 1917 |
Спыненне публікацый | 20 лістапада (3 снежня) 1917 |
Палітычная прыналежнасць | Магілёўскае губернскае земства[d] |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
![]() |
Могилёвская жизнь — грамадска-палітычная штодзённая газета, орган Магілёўскага губернскага земства. Выдавалася ў Магілёве з ліпеня па лістапад 1917 года.
Публікавала матэрыялы, якія адлюстроўвалі палітычнае жыццё Магілёва і іншых гарадоў і мястэчкаў губерні ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзейнасць палітычных партый, нацыянальных груп, органаў самакіравання, звесткі пра стаўленне іх да важных палітычных падзей таго перыяду. Змешчаны паведамленні пра перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, пра пасяджэнне Петраградскага Савета 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. з выступленнямі У. І. Леніна, А. В. Луначарскага, Р. Я. Зіноўева, Л. Д. Троцкага. Падрабязна выкладзены матэрыялы пра 2-і Усерасійскі з’езд Саветаў , яго склад і ход працы, апублікаваны прамовы У. І. Леніна.
Пасля атрымання паведамлення пра перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, нягледзячы на спробы афіцыйных улад горада замоўчаць гэту найважнейшую падзею, ужо раніцай 25 кастрычніка былі апублікаваны ўсе падрабязнасці. Асвятляла пасяджэнні палітычных і грамадскіх арганізацый горада, армейскага камітэта пры Стаўцы , выканкама Савета. Інфармавала пра з’езды Саветаў, вынікі выбараў ва Устаноўчы сход па Магілёўскай губерні.
Апошні вядомы нумар газеты ад 20 лістапада (3 снежня) 1917.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Могилёвская жизнь» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Могилёвская жизнь