Могилёвский голос (1906)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Могилёвский голос»
Тып газета
Краіна
Заснавана 6 (19) студзеня 1906
Спыненне публікацый 22 жніўня (4 верасня) 1906
Мова руская
Галоўны офіс

«Могилевский голос» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета радыкальна-ліберальнага кірунку. Выдавалася з 6(19) студзеня да 22 жніўня (4 верасня) 1906 г. у Магілёве на рускай мове. Заснавальнік і 1-ы рэдактар-выдавец Ю.Ю.Бехлі. З 22 лютага 1906 г. газету выдавала таварыства «Правінцыяльная прэса», 3 мая 1906 г. рэдактарам стаў Н.А.Шафраноўскі. У праграмным артыкуле рэдакцыя заявіла, што газета будзе служыць усеагульнай палітычнай свабодзе на аснове «канстытуцыйна-дэмакратычнай праграмы», раўнапраўю, «эканамічным інтарэсам працоўных мас» (6 студзеня). У публікацыях Я.Окуня «Мясцовая хроніка» (28 студзеня), «Пра лібералізм» (5 лютага), «Партыйнае жыццё: Рэзалюцыя «бальшавікоў» пра адносіны да нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый» (7 красавіка), «Айчына ў небяспецы» (28 красавіка), «Рэвалюцыя і творчасць» (12 ліпеня) і інш. падтрымлівала вызваленчы рух і рэвалюцыю. У артыкулах «Аб Л.М.Талстым і пралетарыяце», «Папулярныя гутаркі» Окунь прапагандаваў марксісцкі погляд на грамадства, ролю розных класаў у рэвалюцыі; Л. Талстога лічыў вялікім пісьменнікам, адносіў яго да ідэолагаў буржуазіі. Газета станоўча ацаніла творчасць М. Горкага, Л. Андрэева. У аддзеле «Тэатр і музыка» асвятляла культурна-асветніцкую дзейнасць у Гомелі. 11 разоў падвяргалася судовым праследаванням і адміністрацыйнм спагнанням за падтрымку рэвалюцыі, арганізацыю збору ахвяраванняў для ссыльных

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Конан, У. «Могилевский голос» / Уладзімір Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. – С.