Старыя могілкі (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старыя могілкі
52°07′37″ пн. ш. 26°05′22″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
МесцазнаходжаннеПінск 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старыя могілкі — самы стары і вядомы некропаль Пінска. Могілкі ўключаюць у сябе каталіцкія, праваслаўныя, яўрэйскія, агульнагарадскія і воінскія пахаванні, на іх пахаваны беларускія і польскія рэлігійныя, культурныя і грамадска-палітычныя дзеячы. Цераз могілкі ідзе вуліца Спакойная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Могілкі на міжваенным плане горада

Першыя пахаванні на могілках адносяцца да пачатку XIX стагоддзя. Каталіцкія і праваслаўныя пахаванні дзяліў праезд, які стаў пазней часткай вуліцы Спакойнай. Некаторыя надмагіллі і агароджы XIX — пачатку XX стагоддзяў выкананы на высокім мастацкім узроўні з каштоўных матэрыялаў і прадстаўляюць мастацтва пінскіх скульптараў, разьбяроў па камені, ліцейшчыкаў і кавалёў.

Касцёл, 1921 г.

На могілках месціўся драўляны касцёл Маці Божай Балеснай, пабудаваны ў 1820 годзе. На пачатку 1980-х гадоў ён згарэў. На пляцы на месцы былога касцёла ўсталяваны крыж, каля якога штогод вернікі збіраюцца 1 лістапада на супольную малітву[1].

У 1823 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква ў стылі класіцызму[2], якая існавала да 1980-х гадоў. Далейшы лёс невядомы, захаваліся дзве мураваныя калоны ганка.

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

На могілках пахаваны прадстаўнікі вядомых родаў Агінскіх, Бутрымовічаў, Ордаў, Скірмунтаў, маці вядомага польскага журналіста Рышарда Капусцінскага, маці архітэктара Івана Жалтоўскага, бацькі біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Букрабы.

На могілках месцяцца рускія і нямецкія пахаванні перыяду Першай сусветнай вайны, польскія гарнізонныя пахаванні.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]