Холстаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Холстаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Быхаўскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мокрае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
4 чэрвеня 1965
Дата скасавання 11 красавіка 1960
Насельніцтва (2019) 2 496
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Хо́лстаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мокрае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мокраўскі (Макранскі) сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Мокрае[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсавета[2].

4 чэрвеня 1965 года Мокраўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 18 населеных пунктаў (Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар), якія ўваходзілі ў склад Ямніцкага сельсавета, з цэнтрам у вёсцы Мокрае[3]. 18 сакавіка 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Холстава[4], сельсавет перайменаваны ў Холстаўскі[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба)[6], 20 лістапада 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баркалабаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Баркалабава, вёскі Бароўка, Барсукі, Дальняе Ляда, Залахвенне, Касічы, Ліпаўка, Рэкта, Сарочына і Хадуцічы)[7]. 17 ліпеня 2016 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Холстава ў аграгарадок Мокрае[8].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1782 чалавек[9], з іх 95,4 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2496 чалавек[11].

Былыя населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1930-х гг. на тэрыторыі сучаснага Холстаўскага сельсавета існавалі пасёлкі Востраў, Забавы, Чычылаўка.

Зноскі

  1. Мокрае // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 276
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Холстава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 315
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  8. Быховского районного Совета депутатов от 20 июня 2016 г. №22-9 О переносе административного центра Холстовского сельсовета Быховского района
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]