Мокраўскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мокраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мокрае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
8 снежня 1959
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
26 лютага 1992
Код аўтам. нумароў 6

Мо́краўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мокрае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мокраўскі (Макранскі) сельсавет у складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікаборскага сельсавета [1].

8 снежня 1959 года ўтвораны зноў у складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Велікаборскага і Машаўскога сельсаветаў[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[3]. 26 лютага 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баронькаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.