Моладаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моладаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Моладава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 241
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Мо́ладаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Моладава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тышкавіцкага сельсавета[1]. У 1962 годзе вёска Тышкавічы перададзена ў склад Мотальскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Моладаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[3]. 21 ліпеня 1980 года скасавана вёска Кучавы[4]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дастоеўскага сельсавета (населеныя пункты Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1241 чалавек[6], з іх 96,9 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  6. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.