Моладзевы блок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Моладзевы блок
Моладзевы блок лога.png
Дата заснавання 2019
Саюзнікі і блокі Задзіночанне беларускіх студэнтаў
Дэвіз «За права быць маладым!»
Месцаў у Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
0 / 110
Сайт moladz-bel.info

Моладзевы блок — беларускі грамадска-палітычны рух[1], які ўзнік як аб’яднанне грамадскіх актывістаў ды блогераў падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі ў 2019 годзе[2]. Далейшую дзейнасць блоку характарызуюць як грамадскі актывізм ды акцыянізм, а сам блок называюць пляцоўкай для студэнцкага грамадскага і палітычнага змагання[1].

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне Моладзевага Блоку адбылося на пачатку восені 2019 года, калі актывісты Задзіночання беларускіх студэнтаў, ініцыятываў «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогеры аб’ядналіся, каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты[2]. Сярод кандыдатаў былі:

  • Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сяброўка Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў.
  • Аляксей Лазараў, інжынер-праграміст, актывіст ініцыятывы «Вучоба найважней».
  • Даніла Лаўрэцкі, прадпрымальнік, сябра Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў.
  • Мікіта Краснакуцкі, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
  • Міхась Варанцоў, актывіст ініцыятывы Legalize Belarus.
  • Станіслаў Шашок, праваабаронца, актывіст ініцыятывы Legalize Belarus.
  • Уладзіслаў Сыса, мясцовы актывіст г. Брэста.
  • Яўген Каравулаў, актывіст руху «Гавары праўду»[3].

Сваю першую прэс-канферэнцыю і прэзентацыю законапраектаў блока актывісты правялі ў ба́ры[2].

Праграма[правіць | правіць зыходнік]

Актывісты Моладзевага блоку вырашылі сканцэнтравацца на канкрэтных праблемах моладзі, распрацаваўшы гатовыя законапраекты і планы для іх вырашэння[2]. Сярод іх:

  1. Права на бесперапынную адукацыю, адмена закона аб адтэрміноўках.
  2. Дэкрыміналізацыя артыкула 328 КК Беларусі.
  3. Адмена абавязковага размеркавання студэнтаў.
  4. Празрыстасць працы беларускага Парламента.

Дзейнасць падчас Выбараў 2019[правіць | правіць зыходнік]

Сваю парламенцкую кампанію актывісты пачалі з тэматычнага пікета пад інтэрнатамі ў Студэнцкай вёсцы на Пятроўшчыне, які адбыўся 4 кастрычніка[4]. Падчас пікета актывісты збіралі подпісы за сваё вылучэнне, ладзілі імправізаваныя танцы і выступлення кандыдатаў. Так Алана Гебрэмарыям, кандыдатка па 98-й Грушаўскай акрузе, казала, што «Мы хочам казаць пра праблемы і спрабаваць дастукацца. Не праходзьце міма, толькі разам мы зробім Беларусь лепш!»[4].

2 лістапада актывісты правялі «Канапляныя Дзяды», прымеркаваныя да старажытнага беларускага народнага свята, якое праводзіцца ў гонар памерлых продкаў. Падчас акцыі некалькі дзесяткаў маладых людзей пад жалобную музыку неслі пустыя рамкі з чорнымі стужкамі і плакаты з надпісамі: «Мы не памятаем», «Палілі дзяды — ня ведалі бяды», «Мы не смуткуем» і гэтак далей[5][6]. Актывісты адзначалі, што акцыя іранічная і накіраваная на тое, каб прадэманстраваць абсурднасць беларускай праваахоўнай сістэмы[6]:

" Навукай не зафіксавана ніводнага выпадку перадазіроўкі каноплямі, таму што практычна гэта немагчыма. Але закон Беларусі карае маладых людзей, якія ўжываюць гэтую расліну так, як быццам яны забілі чалавека. Хіба гэта нармальна?
Даніла Лаўрэцкі, кандыдат па 96 Купалаўскай акрузе.
"
Пікет 6 лістапада каля БДУ

6 лістапада прайшло шэраг пікетаў каля галоўнага будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. У канцы пікетавання да актывістаў падышоў міліцыянер і перапісаў прозьвішчы кандыдатаў у дэпутаты. Прычыну цікаўнасці ён патлумачыў тым, што паступіў сігнал, што нехта парушае парадак[7].

15 лістапада Моладзевы блок правёў шэраг пікетаў каля Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і Міністэрства адукацыі Беларусі. Актывісты выступалі супраць прымусаў студэнцтва да датэрміновага галасавання, а таксама за акадэмічныя правы і свабоды[8][9]. Каля будынка Міністэрства адукацыі актывісты звярталіся напрамую да міністра адукацыі Ігара Карпенкі: «абараняць правы студэнтаў, а не парушаць іх», а таксама вызывалі яго на дыван[8][10].

У апошні дзень агітацыі, 16 лістапада, Моладзевы Блок зрабіў анонс і правёў рэйв-мітынг у гістарычным цэнтры Мінска[11]. Мітынг праходзіў у фармаце манстрацыі, з выкарыстаннем абсурдных і забаўляльных плакатаў і лозунгаў. Актывісты скандавалі «Ганьба парламенту», заклікалі прыходзіць на выбары ў асноўны дзень галасавання і галасаваць за кандыдатаў Моладзевага Блоку. Мітынг сабраў каля 100 чалавек, што зрабіла яго найбольшым перадвыбарным мерапрыемствам парламентскай кампаніі[12].

Зноскі