Молі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Парафілетычная група жывёл
Tineola.bisselliella.7218.jpg
Tineola bisselliella
Назва
Молі
Статус назвы
Састарэлы таксанамічны
Лацінская назва
Heterocera
Бацькоўскі таксон
Атрад Матылі (Lepidoptera)
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы
У Вікіслоўніку ёсць артыкул «моль»Молі у Вікіслоўніку

Молі (мн. л.) — зборная назва ніжэйшых раўнакрылых і разнакрылых насякомых з атрада лускакрылых (матылі, Lepidoptera), якія вядуць пераважна начны і змрочны спосаб жыцця. Падзел атрада лускакрылых на дзённых матылькоў і начных матылькоў або молей досыць распаўсюджаны, аднак не з'яўляецца навукова абгрунтаваным. Вядомы з мелавога перыяду. Распаўсюджаны паўсюдна.

Матылі дробных і сярэдніх памераў, размах крылаў да 70 мм. Лічынкі (вусені) паядаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, грыбы, лішайнікі; дарослыя не кормяцца. Сярод моляў шмат шкоднікаў. Найбольш вядомыя хатнія шкоднікі — Tinea pellionella, Tineola bisselliella, Tineola furciferella, Sitotroga cerealella. З сельскагаспадарчых шкоднікаў асабліва можна вылучыць Sitotroga cerealella, а таксама Ochsenheimeria taurellaPlutella xylostella і Yponomeuta malinellus.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]