Мома (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мома
руск. Мома, як. Муома
Характарыстыка
Даўжыня 406 км
Басейн 30 200 км²
Расход вады 13 м³/с (за 377 км ад вусця[1])
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне хрыбет Улахан-Чыстай
 • Каардынаты 64°50′48″ пн. ш. 147°20′57″ у. д.HGЯO
Вусце Індыгірка
 • Месцазнаходжанне за 1086 км ад вусця Індыгіркі
 • Каардынаты 66°26′19″ пн. ш. 143°10′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Індыгірка → Усходне-Сібірскае мора → Паўночны Ледавіты акіян

Краіна
Рэгіён Якуція
Раён Момскі раён
Код у ДВР 18050000212117700050518
physical
Мома (рака)
Мома (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мо́ма (руск.: Мо́ма[2], якуцк.: Муома) — рака ва Усходняй Сібіры, у Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Індыгірка (басейн Усходне-Сібірскага мора).

Даўжыня ракі 406 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 377 км ад вусця складае 13[1] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 0,41[1] км³/год. Выток ракі (зліццё рэк Ілін-Юрах і Кіенга[3]) знаходзіцца на паўночных схілах хрыбта Улахан-Чыстай (сістэма хрыбта Чэрскага). Працякае рака ў шырокай (30—40 км) міжгорнай даліне і забалочанай упадзіне[3]. Упадае ў Індыгірку за 1086 км ад яе вусця[4]. На рацэ вялікая колькасць парогаў. У даліне ракі ўтвараюцца вялікія наледзі. У сярэднім цячэнні ракі знаходзіцца Вялікая Момская наледзь (Улахан-Тарын), самая буйная ў Расіі, другая па велічыні ў свеце[5]. На ўчастку наледзі рэчышча Момы разгаліноўваецца на рукавы, вышэй і ніжэй па цячэнню звілістае, з вымушанымі лукавінамі. Замярзае рака ў верасні — кастрычніку, вызваляецца да лёду ў маі — чэрвені.

Прытокі Момы: Ілін-Юрах, Кіенга, Куранах, Калгар, Хастах, Цірхцях, Кубалах, Буардах, Кутур, Дэлыгда, Тах, Матага-Эселях, Улахан-Тумул, Куранах, Бурус-Хаір, Эрэкіт (Эрыкіт), Сардыр, Хаірдах, Кіпчыстан-Цірэхцях і інш.[4]

На рацэ знаходзяцца сёлы Сасыр і Хануу. У верхняй частцы басейна ракі знаходзіцца Прыродны парк «Момскі» (Аан Айылга)[5].

Зноскі

  1. а б в Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 287. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б Национальный природный парк «Момский» // Официальный информационный портар Республики Саха (Якутия) Архівавана 28 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. а б Река Мома // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  5. а б Природный парк «Момский» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 287. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]