Монс Сельмерлёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Монс Сельмерлёў
Måns Petter Albert Zelmerlöw
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Монс Петтер Альберт Сельмерлёў
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1986(1986-06-13) (37 гадоў)
Месца нараджэння Лунд, Швецыя
Краіна Сцяг Швецыі Швецыя
Маці Birgitta Sahlén[d]
Жонка Ciara Janson[d][1]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты вакал[d]
Жанры поп
Узнагароды

Q121863645? (2012)

Афіцыйны вэб-сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Монс Петтер Альберт Сельмерлёў (швед. Måns Petter Albert Zelmerlöw; род. 13 чэрвені 1986, Лунд) — шведскі поп-спявак. Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 2015.

Пачатак творчага шляху[правіць | правіць зыходнік]

Сельмерлёў у 2010 годзе

Нарадзіўся ў Лундзе, бацька — прафесар Лундскага ўніверсітэта. Вывучаў музыку ў школе, выступаў у школьным хоры. У 2002 годзе сыграў аднаго з братоў у музычнай п'есе «Язэп і цудоўны рознакаляровы плашч» на конкурсе ў Мальмё.

Пераможца Еўрабачання 2015[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе Сельмерлёў удзельнічаў у Мелодыфестывалене з песняй «Heroes», якая набрала 288 ачкоў, Монс выйграў у фінале.

11 мая 2015 года Сельмерлёў паказаў вокладку і трэкліст для свайго чацвёртага студыйнага альбома, які выпусціў 5 чэрвеня 2015 года.

17 мая выканаў песню «Heroes» у Белградзе падчас першага канцэрта ў X Factor Adria.

Напярэдадні Еўрабачання 2015 на Монса была зарэгістравана найбольшая колькасць ставак букмекераў. Выступіў у другім паўфінале 21 мая, прайшоў першым у фінал. Выйграў фінал Еўрабачання 2015 з вынікам у 365 ачкоў.

28-гадовы спявак стаў шостым пераможцам ад Швецыі за ўсю гісторыю Еўрабачання — да Монса конкурс ужо выйгравалі група ABBA, група Herreys, спявачкі Карола, Шарлота Нільсан і Ларын.

На Еўрабачанні 2015

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Інфармацыя Швецыя Прадажы
2007 Stand By For…
1
Swedish sales: 35,000

IFPI:Залаты

  • 2007: Stand By For…
  • 2009: MZW
  • 2010: Christmas with Friends
  • 2011: Kära vinter
  • 2014: Barcelona Sessions
  • 2015: Perfectly Damaged

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Не жанаты, ёсць сястра. Захапляецца футболам, гольфам і тэнісам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]