Кнышынскі раён
Выгляд
(Пасля перасылкі з Монькаўскі раён)
| Кнышынскі раён | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Статус | Раён |
| Уваходзіць у | Беластоцкая вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Кнышын |
| Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
| Дата скасавання | 20 верасня 1944 |
|
|
|
Кны́шынскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Кнышын.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 студзеня 1940 года раён быў утвораны як Монькаўскі (сталіца — горад Монькі) ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР. У 1941 годзе раён быў перайменаваны ў Кнышынскі.
Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.