Моніка Крымадзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моніка Крымадзі
алб.: Monika Kryemadhi
3-я Старшыня Сацыялістычнага руху за інтэграцыю
з 5 ліпеня 2017
Папярэднік Петрыт Васілі

Нараджэнне 9 красавіка 1974(1974-04-09) (50 гадоў)
Дыбер[1], Дыберская вобласць, Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія
Муж Ілір Мета
Дзеці Бора, Бесар, Эра[2].
Партыя Сацыялістычная партыя Албаніі (1991—2004)
Сацыялістычны рух за інтэграцыю (з 2004)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Моніка Крымадзі (алб.: Monika Kryemadhi) (9 красавіка 1974, Дыбер[1], Дыберская вобласць, Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія) — албанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Адмовілася ад пасады першай лэдзі Албаніі — перадаўшы гэтую ролю старэйшай дачкі Боры[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла сярэднюю школу ў Тыране. З 1992 года вучылася на прыродазнаўчым факультэце Тыранскага ўніверсітэта па спецыяльнасці хімік-арганік.

У 1991 годзе была адным з членаў-заснавальнікаў FRESSH (моладзевая арганізацыя Сацыялістычнай партыі Албаніі)[4]. У студзені 1992 года яна была абрана членам прэзідыума, а ў маі таго ж года яна была абрана генеральным сакратаром I і II кангрэсаў FRESSH. Да красавіка 2002 займала пасаду прэзідэнта FRESSH. З 1995 па 2000 год яна абіралася віцэ-прэзідэнтам IUSY.

З 1999 года вучылася ў Еўрапейскім цэнтры па вывучэнні пытанняў бяспекі імя Джорджа Маршала ў Гарміш-Партэнкірхене. На парламенцкіх выбараз 2001 года была абрана дэпутатам Народнага сходу Албаніі. Двойчы абіралася ў муніцыпальны савет Тыраны, ад якога яна стала сакратаром дэлегацыі ў Савеце Еўропы.

У 20002002 гадах вучылася на эканамічным факультэце Тыранскага ўніверсітэта, атрымала ступень магістра па бізнес-адміністраванні. Працягнула навучанне ў аспірантуры.

У верасні 2004 года яна стала адным з заснавальнікаў партыі Сацыялістычны рух за інтэграцыю (LSI), якая адкалолася ад Сацыялістычнай партыі Албаніі. 5 ліпеня 2017 года была абрана новым старшынёй Сацыялістычнага руху за інтэграцыю[5]. На парламенцкіх выбарах 2021 года Сацыялістычны рух за інтэграцыю (LSI) пад старшынствам Монікі Крымадзі пацярпеў поўнае фіяска, набраўшы 6,81% і атрымаўшы толькі 4 мандаты, што на 15 мандатаў менш, чым на парламенцкіх выбарах 2017 года.

Публічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Моніка Крымадзі праспявала дуэтам з Майліндай Брэгу на албанскім музычным конкурсе Kënga Magjike у 2005 годзе, на якім была адным з членаў журы.

Зноскі

  1. а б Pas djegies së mandateve, Monika Kryemadhi kthehet në vendlindje (алб.). Shqiptarja.com (5 красавіка 2019). Праверана 29 сакавіка 2022.
  2. Tre fëmijët e Presidentit (алб.). Tirana Post (30 красавіка 2017). Праверана 29 сакавіка 2022.
  3. Monika Kryemadhi: Nuk do të jem Zonjë e Parë, por deputete e LSI (алб.). Koha Jonë (28 красавіка 2017). Праверана 29 сакавіка 2022.
  4. Luljeta Progni. Monika Kryemadhi: FRESSH 92-2003, Partia tjetër Socialiste (алб.). Lajmepolitike.com (14 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2013. Праверана 29 сакавіка 2022.
  5. Monika Kryemadhi zgjidhet kryetare e LSI (алб.). SOT.COM.AL (5 ліпеня 2017). Праверана 29 сакавіка 2022.