Мон (мова)
| Мон | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | ဘာသာမန် |
| Краіны | М’янма, Тайланд |
| Рэгіёны | Паўднёва-Усходняя Азія |
| Агульная колькасць носьбітаў | 0,8 млн |
| Статус | безабаронны |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | монская |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | кхм 360 |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | mnw |
| WALS | mon |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 2222 |
| Ethnologue | mnw |
| Linguasphere | 46-GAA-a |
| ABS ASCL | 6303 |
| IETF | mnw |
| Glottolog | monn1252 |
Мон (саманазва: ဘာသာမန်ⓘ) — аўстраазіяцкая мова, родная мова монаў.
Мова мон адыграла значную ролю ў культурнай гісторыі Паўднёва-Усходняй Азіі. Першыя запісы на ёй вядомы з VI ст. Яна выкарыстоўвалася як лінгва франка ў даліне ракі Іравадзі. Аднак пасля заняпаду Хантавады, апошняй дзяржавы монаў, у 1757 г. на землі, традыцыйна населеныя монамі, пачалі перасяляцца выхадцы з сярэдняй М’янмы, якія размаўлялі на бірманскай мове. У гады каланіяльнага панавання Вялікабрытаніі (1853 — 1947 гг.) мова мон фактычна была выключана з афіцыйных дакументаў. У незалежнай М’янме яе выкарыстанне абмяжоўвалася па палітычных прычынах. Так, у 1962 — 2013 гг. не існавала нават друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на мон. У выніку, у 2010 г. ЮНЕСКА канстатавала безабаронны статус мовы.
Пісьмовасць мон склалася ў сярэднявеччы на аснове індыйскага пісьма брахмі, паўплывала на станаўленне бірманскай і тайскай пісьмовасці. У нашы дні яна ўключае 44 знакі. 35 з іх адлюстроўваюць зычныя гукі, 8 — галосныя гукі, 1 — камбінаваны сімвал.
З мовы мон паходзіць назва краіны М’янма. Упершыню яна была выкарыстана ў 1102 г.