Морацкі сельсавет
| Морацкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Клецкі раён |
| Уключае | 11 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Морач |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва (2019) | 1 899 |
| Плошча | 218,61 км² |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 5 |
Мо́рацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Морач.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Заастровіцкага сельсавета перададзены вёскі Комлеўшчына, Смалічы і Урведзь[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Ёдчыцы, Кунцаўшчына, Лазавічы, Макраны, Цецеравец)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1750 чалавек[3], з іх 95,7 % — беларусы, 2,7 % — палякі, 1,0 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1899 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 26 снежня 2023.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 26 снежня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.