Мора Альбаран

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выгляд з космасу

Мора Альбара́н — самае заходняе мора ў складзе Міжземнага мора. Яно размешчана непасрэдна перад Гібралтарскім пралівам і дасягае ў даўжыню каля 400 км, а ў шырыню 200 км, характарызуецца глыбінямі ад 1000-1500 м, максімум да 2000 м у самай усходняй частцы. Марфалогія дна складаная, вылучаюцца некалькі ўнутраных упадзін і падводных хрыбтоў. Самы вялікі хрыбет Альбаран распасціраецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і выходзіць вышэй узроўня мора ў выглядзе невялікага вулканічнага вострава Альбаран, размешчанага ў цэнтры басейна. Хрыбет размяжоўвае басейн на тры суббасейна: заходні, паўднёвы і ўсходні Альбаран. Мора названа па астраўку (5 кв. км) Альбаран, змешчанаму ў гэтым моры; яго назва ад ісп. albor 'беласць', 'світанак', 'пачатак', верагодней усяго, у першым, каляровым значэнні. Але калі дапусціць, што першасным была назва мора, то яна можа быць растлумачана з значэння 'пачатак', - гэтае мора ўяўляе сабой пачатак Міжземнага мора.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь. Москва. «Советская энциклопедия». 1989. стор. 25(руск.)