Мора Касманаўтаў
Выгляд
|
Мора Касманаўтаў
|
|
|---|---|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | Мора |
| Частка | Паўднёвы акіян |
| Кантынент | Антарктыда |
| 66° пд. ш. 44° у. д.HGЯO | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 699 000 км² |
Мора Касмана́ўтаў — ускраіннае мора Індыйскага сектара Паўднёвага акіяна ля берагоў Антарктыды, паміж Зямлёй Эндэрбі і морам Рысер-Ларсена, ад якога аддзеленае падводным хрыбтом Гунерус.
Плошча 698,6 тыс. км ². Глыбіня да 4798 м. Пастаянна пакрыта неабсяжнымі льдамі, шмат айсбергаў.
Названа ў 1962 годзе ўдзельнікамі Савецкай Антарктычнай экспедыцыі ў гонар першых касманаўтаў.
На беразе працуюць навуковыя станцыі:
- расійская станцыя «Маладзёжная»,
- японская станцыя «Сёва»,
- Беларуская антарктычная станцыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Деев М. Г. КОСМОНАВТОВ МОРЕ (руск.)(недаступная спасылка). bigenc.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2019. Праверана 27 чэрвеня 2021. // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016)