Саву (мора)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мора Саву)
Jump to navigation Jump to search
Саву
Locatie Savoezee.PNG
Плошча 35 тыс, км²
Найбольшая глыбіня 3475 м
Сярэдняя глыбіня 1683 м


Саву — міжастраўное мора Ціхага акіяна паміж астравамі Флорэс, Сумба і Тымор Малайскага архіпелага. Плошча 35 тыс. км², сярэдняя глыбіня 1683 м, найбольшая 3475 м. Тэмпература вады на паверхні ад 26 °С у жніўні да 28° С у лютым, у дна каля 3 °С. Салёнасць каля 34 ‰. У цэнтральнай частцы — катлавіна Саву (больш за 3000 м).