Мора Садружнасці
Jump to navigation
Jump to search
Мора Садружнасці | |
---|---|
![]() Антарктычная станцыя Дэйвіс | |
Плошча | 258 000 км² |
Мора Садружнасці (руск.: море Содружества) — мора ў Індыйскім сектары Паўднёвага акіяна. Плошча 258 тыс. км² У паўднёвай частцы глыбіня меней 500 м, у паўночнай звыш 3000 м. Пакрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў, у тым ліку вельмі буйных. На беразе мора аўстралійскія навуковыя станцыі Моўсан і Дэйвіс. Ледзяныя берагі на значных участках вельмі рухомыя, у выніку адколу гіганцкага айсберга ад шэльфавага ледніка Эймеры ў 1964 бераг у заліве Прудо на працягу больш за 160 км адступіў на 60-70 км.
Названа ў 1962 годзе ўдзельнікамі савецкіх антарктычных экспедыцый у адзначэнне сумесных даследчых прац экспедыцый розных дзяржаў у Антарктыцы.