Мора Фіджы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фіджы (англ.: Fiji) — міжвостраўнае мора на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна.

На поўначы абмежаваны астравамі Фіджы, на ўсходзе астравамі Кермадэк, на поўдні — Новай Зеландыі і Тасманавым морам, на захадзе — Каралавым морам. Плошча 3177 тыс. км². Названа морам умоўна, па наяўнасці ў гэтым раёне глыбокай катлавіны; сярэдняя глыбіня 2741 м, найбольшая 7633 м. Тэмпература паверхневай вады ад 18-23 °С на паўднёвым усходзе да 25—28 °С на поўначы. Салёнасць 34,9—35,5 ‰. Рэльеф дна складаны, падводныя хрыбты і вулканы. Прылівы паўсутачныя 1,5—3,0 м. Галоўны портСува (Фіджы).