Морг (мера плошчы)
Выгляд
| Mg | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Сістэма | беларуская (ВКЛ) |
| Велічыня | Плошча |
| Тып | Асноўная |
| Пералік у іншыя адзінкі | |
| Гектары | 0,71 |
Морг (ад ням.: Morgen — «раніца») — даўняя мера зямельнай плошчы[1].
У сярэдневяковай Германіі морг — плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня[1].
У Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку на Беларусі, морг стаў пашыраным з сярэдзіны XVI стагоддзя. 1 морг = 0,71 га[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Морг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 521. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).