Морыц Ляйтнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Морыц Ляйтнер
Moritz Leitner.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 снежня 1992(1992-12-08)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 176 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Норвіч Сіці
Нумар 10
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 Сцяг Германіі Унтэрфёрынг
1998 — 2010 Сцяг Германіі Мюнхен 1860
Клубная кар’ера*
2010 — 2011 Сцяг Германіі Мюнхен 1860 16 (0)
2011 — 2016 Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд) 51 (0)
2011   Сцяг Германіі Аўгсбург 9 (0)
2011 — 2012   Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд) II 2 (0)
2013 — 2015   Сцяг Германіі Штутгарт 40 (2)
2015 — 2016   Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд) II 8 (3)
2016 — 2017 Сцяг Італіі Лацыа 2 (0)
2017 — 2018 Сцяг Германіі Аўгсбург 6 (0)
2018   Сцяг Англіі Норвіч Сіці 12 (0)
2018 — Сцяг Англіі Норвіч Сіці
Нацыянальная зборная**
2008 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (да 17) 1 (0)
2010 — 2011 Сцяг Германіі Германія (да 19) 8 (7)
2011 — 2015 Сцяг Германіі Германія (да 21) 24 (7)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2015.

Морыц Ляйтнер (ням.: Moritz Leitner; нар. 8 снежня 1992, Мюнхен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Норвіч Сіці».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ляйтнер дэбютаваў за клуб «Мюнхен 1860» 14 жніўня 2010 года, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Германіі супраць каманды «Верль».

У студзені 2011 года ён перайшоў у дортмундскую «Барусію», з якой падпісаў кантракт да 2015 года, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Аўсбург». У наступным сезоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасцью раздаваць перадачы і хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сезоне 2012/13, у якім «Барусія» дайшла да фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА, Ляйтнер не змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як Ілкай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыа Гётцэ. 14 чэрвеня 2013 года стала вядома, што Ляйтнер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 года і два наступных сезону правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Германіі пасля завяршэння першага года арэнды.

Улету 2015 года вярнуўся ў «Барусію», а ў жніўні 2016 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[2]. Аднак, у складзе «Лацыа» за паўгады правёў толькі 2 матчы ў Серыі A, і ў студзені 2017 года вярнуўся ў Германію, стаўшы іграком «Аўсбурга»[3]. У студзені 2018 на правах арэнды далучыўся да англійскага «Норвіч Сіці»[4]. У чэрвені 2018 года стаў іграком «Норвіч Сіці» на трывалай аснове.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ляйтнер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Германіі Барусія Дортмунд:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]