Мор Ёкаі
| Мор Ёкаі | |
|---|---|
| венг.: Jókai Mór | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Мор Ёкаі |
| Дата нараджэння | 18 лютага 1825[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 мая 1904[1][3][…] (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Róza Laborfalvi[d] і Bella Nagy[d] |
| Дзеці | Róza Jókai[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, палітык, журналіст, юрыст |
| Мова твораў | венгерская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Подпіс |
![]() |
Мор Ё́каі (венг.: Jókai Mór; 18 лютага 1825, Комарам — 5 мая 1904, Будапешт) — венгерскі раманіст, адна з найбольш уплывовых фігур у венгерскай літаратуры XIX стагоддзя.
Разам з Ш. Пецёфі ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, пазней перайшоў на пазіцыі прымірэння з Габсбургамі.
У гонар Мора Ёкаі названы кратар на Меркурыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы раман «Будні» (1846) напісаны ў традыцыях рамантызму, з якім звязана далейшая яго творчасць. Раманы «Залатое стагоддзе Трансільваніі» (1852), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1869, экранізацыя 1965) прысвяціў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Аўтар раманаў «Венгерскі набоб» (1853), «Золтан Карпані» (1854; экранізацыя абодвух 1966), «Чорныя алмазы» (1870; экранізацыя 1976), «Залаты чалавек» (1873) і інш. У позняй творчасці аддаваў перавагу прыгодніцкаму жанру (раман «Вязень Рабі», 1879; аповесць «Жоўтая ружа», 1893).
Яго навела «Сафі» паслужыла сюжэтам вядомай аперэты «Цыганскі барон» аўстрыйскага кампазітара Ёгана Штраўса (сына), напісанай у 1885 годзе і якая мела сусветным поспех.
Зноскі
- 1 2 Mor Jokai // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mór Jókai // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mor Jokai // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Йокаи Мор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Tóth V. Nemzeti nagylétünk nagy temetője. A Fiumei Úti Sírkert és a Salgótarjáni utcai zsidó temető adattára — Будапешт: National Heritage Institute, 2018. — С. 124.
- ↑ https://temeto.envimap.hu/content/photos_normal/fiumei/4c/3c/d7/2f-3422-05fd-c9ad-eb384bad9166.jpg
- 1 2 Dániel B., József P., Judit P. Képviselők és főrendek a dualizmus kori Magyarországon — Líceum Kiadó, 2020. — С. 120. — 639 с. — ISBN 978-963-496-144-4 Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ Dániel B., József P., Judit P. Képviselők és főrendek a dualizmus kori Magyarországon — Líceum Kiadó, 2020. — С. 221. — 639 с. — ISBN 978-963-496-144-4 Праверана 1 студзеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іокаі Мор. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мор Ёкаі- Мор Ёкаі. «Венгерскі набоб»

