Мор Тан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мор Тан
венг.: Than Mór
Фатаграфія
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1828(1828-06-19)[1]
Месца нараджэння: Обечэ, Бач-Бодраг, Аўстрыйская імперыя
Дата смерці: 11 сакавіка 1899(1899-03-11)[1] (70 гадоў)
Месца смерці: Трыест, Аўстра-Венгрыя
Паходжанне: венгр
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: жывапіс, графіка
Вучоба: Акадэмія выяўленчых мастацтваў, Вена
Вядомыя працы: карціны «Мохацкая бітва», «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея»; праект першай маркі Венгрыі
Уплыў: Карл Раль
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Мор Тан (венг.: Than Mór, ням.: Moritz Than; 19 чэрвеня 1826, Обечэ, Бач-Бодраг — 11 сакавіка 1899, Трыест) — венгерскі мастак. Удзельнік Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

М. Тан вывучаў спачатку юрыспрудэнцыю, затым вырашыў прысвяціць сябе жывапісу. Удзельнічаў у Венгерскай рэвалюцыі 18481849 гадоў. Пазней вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў у мастака Карла Раля.

Пасля заканчэння вучобы здзейсніў падарожжа праз Германію і Бельгію ў Парыж, дзе ў 1856 годзе напісаў карціну «Мохацкая бітва (1526)». Пасля тры гады жыл у Рыме, малюючы па заказах барона Сіна (Georg Simon von Sina) палотны міфалагічнага зместу, напрыклад, «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея». У 1859 годзе мастак атрымлівае заказ на ўпрыгожванне насценным жывапісам Рэдутнай залы ў Пешце і вяртаецца на радзіму.

Мор Тан пісаў таксама карціны гістарычнага зместу, партрэты (у тым ліку імператара Аўстра-Венгрыі для галоўнай залы новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Аўстрыі), выконваў алтарны і насценны жывапіс.[2]

Стварэнне першай венгерскай маркі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама У 1848 годзе Мор Тан стварыў праект першай венгерскай паштовай маркі.[3] Аднак гэта марка так і не была эмітавана, паколькі Венгрыя страціла незалежнасць у 1849 годзе і ўвайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Таніраваны малюнак так і не выпушчанай у паштовы абарот маркі працы Т. Мора цяпер займае ганаровае месца ў музеі марак у Будапешце.[4]

У 1850 годзе, пасля паражэння Венгрыі ў вайне за незалежнасць 1848—1849 гадоў у Венгрыі паступілі ў абарот аўстрыйскія паштовыя маркі, паколькі яна стала адной з аўстрыйскіх правінцый. Гэта былі мініяцюры з выявай або аўстрыйскага герба з арлом, або партрэта імператара Франца Іосіфа I. Яны выкарыстоўваліся на тэрыторыі Венгрыі аж да 1867 года.[4]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026389321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Autorenkollektiv. Meyers Konversationslexikon. — 4. Auflage. — Leipzig und Wien: Verlag des Bibliographischen Instituts, 1885—1892. — Bd. 15: Sodbrennen — Uralit.(ням.)  (Праверана 28 сакавіка 2010)
  3. Visnyovszki G. Stamps. — Budapest: Állami Nyomda Publishing, 1996. — P. 85.(англ.) 
  4. 4,0 4,1 Hungarian Philatelic Society of Great Britain (англ.) . Trill Towers. — Сайт Венгерскага грамадства філатэлістаў Вялікабрытаніі. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 28 сакавіка 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]