Мост Аляксандра III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мост Аляксандра III

Мост Аляксандра III (фр. Pont Alexandre III) — аднааркавы мост, перакінуты праз Сену ў Парыжы паміж Домам інвалідаў і Елісейскімі палямі. Даўжыня моста складае 160 метраў. Каб не засланяць панараму Елісейскіх Палёў, вышыня збудавання не перавышае шасці метраў, што на момант яго стварэння лічылася дзіўным дасягненнем.

Мост быў закладзены ў азнаменаванне Франка-рускага саюза імператарам Мікалаем II у кастрычніку 1896 года і ўзведзены за чатыры гады. Названы ў гонар яго бацькі - імператара Аляксандра III. Адкрыўся напярэдадні Сусветнай выставы 1900 года (гран-пры якой дастаўся праекту моста праз Енісей у Краснаярску) у прысутнасці рускага пасла Л. П. Урусава. З 1975 года мост ахоўваецца дзяржавай як помнік гісторыі і архітэктуры.