Мост Мірабо
Мост Мірабо | |
---|---|
Каардынаты: 48°51′24″ пн. ш. 02°20′48″ у. д.HGЯO | |
Афіцыйная назва | фр.: Pont Mirabeau |
Перасякае | Сена |
Месца размяшчэння | Парыж, Францыя |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | аркавы мост |
Матэрыял | сталь |
Агульная даўжыня | 103 м |
Шырыня моста | 30 м |
Вышыня канструкцыі | 15 м |
Канструктар, архітэктар | Amédée Alby[d], Paul Rabel[d] і Louis-Jean Résal[d] |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мост Мірабо (фр.: Pont Mirabeau) — мост праз Сену ў Парыжы, пабудаваны ў 1895—1897 гадах. З 29 красавіка 1975 года мае статус гістарычнага помніка.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Мост злучае XV (Левы бераг) і XVI (Правы бераг) муніцыпальныя акругі Парыжа. Таксама злучае вуліцы Ру Канвансьён (Rue de la Convention) на Левым беразе з вуліцай Ру Рэмюза (rue de Rémusat) на Правым. На левым беразе знаходзіцца станцыя RER, лінія «C» «Вакзал Жавель» (Gare de Javel), побач знаходзіцца станцыя метро «Жавель-Андрэ Сітраен» (Javel - André Citroën).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рашэнне пра будаўніцтва моста было прынята прэзідэнтам Рэспублікі Садзі Карно 12 студзеня 1893 года. Мост спраектаваў інжынер Поль Рабель (Paul Rabel) пры ўдзеле інжынераў Жана Рэзаля і Амадэя Альбі. Мост названы ў гонар французскага палітыка Анарэ Габрыеля Мірабо.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мост мае даўжыню 173 м і шырыню 20 м (12 м — праезная частка і 4 м — тратуары). Галоўная арка моста мае даўжыню 93 м, дзве бакавыя аркі — 32,4 м. Два пілона моста пабудаваны ў відзе караблёў, упрыгожаных алегарычнымі статуямі працы скульптара Жана-Антуана Энжальбера (Jean-Antoine Injalbert)
Мост Мірабо ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Мост Мірабо вядомы першым чынам дзякуючы аднайменнаму вершу Гіёма Апалінера з яго паэтычнага зборніка «Алкаголь». Мост Мірабо згадвае ў адной са сваіх песень Жорж Брасанс. У 2001 годзе з'явілася песня «Мост Мірабо» Марка Лавуана на словы Апалінера.
Існуе здагадка, што менавіта на гэтым мосце ў ноч з 19 на 20 красавіка 1970 года скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы ў Сену, паэт Паўль Цэлан.
-
-
Герб горада Парыжа, на зваротным боку агароджы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мост на сайце мэрыі Парыжа Архівавана 16 красавіка 2009. (англ.)
- Фота моста Мірабо (1893—1896), бібліятэка Галіко (фр.)