Мост каралевы Маргарыты
Выгляд
| Мост каралевы Маргарыты | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 41°54′35″ пн. ш. 12°28′20,50″ у. д.HGЯO | |
| Афіцыйная назва | Ponte Regina Margherita |
| Перасякае | Тыбр |
| Месца размяшчэння | Рым |
| Канструкцыя | |
| Тып канструкцыі | аркавы |
| Агульная даўжыня | 103,1 м |
| Шырыня моста | 20,95 м |
| Палос руху | 4 |
| Эксплуатацыя | |
| Канструктар, архітэктар | Анжэла Вескавалі |
| Пачатак будаўніцтва | 1886 |
| Адкрыццё | 1891 |
|
|
|
Мост каралевы Маргарыты (італ.: Ponte Regina Margherita) — мост у Рыме, які злучае плошчу Свабоды ў раёне Праці і набярэжную Арнольда Брэшыянскага ў раёне Кампа-Марцыа[1].
Мост быў пабудаваны ў 1886—1891 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Анжэла Вескавалі, які праектаваў таксама мост Умберта I, і названы ў гонар Маргарыты Савойскай, першай каралевы аб'яднанай Італіі. Закладка падмурка абыйшлася ў 1 547 000 лір, а ўзвядзенне моста — у 1,224 млн лір. Мост звязаў раён Праці з П'яцца дэль Попала і стаў першай пераправай праз Тыбр, пабудаванай пасля перапынку ў будаўніцтве, які доўжыўся некалькі стагоддзяў[2]. Мост каралевы Маргарыты складаецца з трох арак і дасягае 103 м у даўжыню і каля 21 м у шырыню.
Зноскі
- ↑ Armando Ravaglioli. Roma anno 2750 ab Urbe condita. Storia, monumenti, personaggi, prospettive. — Roma: Tascabili Economici Newton, 1997. — С. 52. — ISBN 88-8183-670-X.
- ↑ Claudio Rendina. Enciclopedia di Roma. — Roma: Newton Compton Editori, 2005. — С. 702. — ISBN 88-541-0304-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул пра мост каралевы Маргарыты Архівавана 20 лістапада 2011. (італ.)