Мост у Андау (кніга)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мост у Андау
англ.: The Bridge at Andau
Аўтар Джэймс Мічэнер
Жанр дакументальна-публіцыстычны раман
Мова арыгінала англійская
Выдавецтва Random House
Выпуск 1957
Старонак 271
ISBN 0-394-41778-X

The Bridge at Andau — дакументальна-публіцыстычная кніга Джэймса Мічэнера 1957 года. Апісвае падзеі венгерскага паўстання 1956 года. Аўтар, сведка падзей, пражываў у гэты перыяд на мяжы паміж Аўстрыяй і Венгрыяй і бачыў паток бежанцаў з Венгрыі, якія накіроўваліся праз пагранічны мост у Андаў (камуна ў Аўстрыі).