Мост цераз Дняпро (Рэчыцкі раён)
Выгляд
| Мост цераз Дняпро | |
|---|---|
| Каардынаты: 52°19′23″ пн. ш. 30°31′35″ у. д.HGЯO | |
| Вобласць ужывання | аўтамабільны |
| Перасякае | Дняпро |
| Месца размяшчэння | Рэчыцкі раён |
| Эксплуатацыя | |
| Адкрыццё | 1958 |
Мост цераз Дняпро — мост цераз раку Дняпро ў Рэчыцкім раёне. Размешчаны на паўднёвым пад’ездзе да Рэчыцы ад трасы М10.
Даваенны мост, які меў чатыры фермы пралётамі па 91 м і спалучальныя пралёты, быў падарваны так, што абрынуліся ўсе пралётныя канструкцыі, а цела апор пашкодзілася ніжэй за ўзровень вады[1].
Мост быў адноўлены ў 1958 годзе. Пры аднаўленні моста схема яго была зменена: зроблена трохпралётная неразразная сталежалезабетонная пралётная канструкцыя з яздой паверсе з выкарыстаннем толькі трох кесонаў. Скразная ферма пралётнай канструкцыі галоўным чынам паўтарала папярэднія рашэнні[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх