Мост цераз Сож (Слаўгарадскі раён)
Мост цераз Сож | |
---|---|
Афіцыйная назва | Маставы пераход праз р. Сож на км 4,646 аўтамабільнай дарогі Р-140 Слаўгарад - Краснаполле[1] |
Вобласць ужывання | аўтамабільны |
Перасякае | Сож |
Месца размяшчэння | Слаўгарадскі раён |
Канструкцыя | |
Агульная даўжыня | 500 м[2] |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 2 снежня 2019, 13 ліпеня 2020 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мост цераз Сож — аўтамабільны мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 13 ліпеня 2020 года[3].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мост пабудаваны на пятым кіламетры дарогі Р140, якая злучае Слаўгарад і Краснаполле[2].
Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Металічныя пралётныя збудаванні, даўжынёй 85 м, вышынёй больш за 15 м і масай 240 т кожная, прыбылі на баржах з Крычава па Сожы[2][4]. Раней гэтыя збудаванні былі часткай старога моста праз Сож у Крычаве, але пасля таго, як там збудавалі новы мост, за непатрэбнасцю іх пераразмеркавалі для новага будаўніцтва[5]. Пралёты ставілі на пастаянныя апоры з дапамогай плывучых апор — гэта тэхналогія ўпершыню была выкарыстана ў Беларусі[2].
Планаваны кошт будаўніцтва — больш за 20 млн долараў[6].
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Да будаўніцтва моста шлях паміж рознымі яго канцамі ў аб’езд складаў каля 100 км[7]. У летні сезон два берага ракі кожны год злучалі пантонным мостам, які даводзілася дэмантаваць з першым ільдом[7]. Новы мост будзе злучаць Слаўгарадскі і Краснапольскі раён круглы год[7]. Мяркуецца, што пабудова моста палепшыць лагістыку транспартных сувязяў з выхадам на памежныя раёны Расіі, а таксама дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, пацягне за сабой больш актыўнае развіццё сацыяльнай інфраструктуры, прадпрымальніцтва, фермерства і турызму на тэрыторыі, раней адрэзанай Сожам[8].
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабільны рух па мосце быў адкрыты 2 снежня 2019 года[9], у наступныя месяцы выконваліся працы па дабудове пад’ездаў да моста, умацаванні левабярэжнай часткі ў падтапляльных абласцях зборным жалезабетонам, нанясенні разметкі і ўсталяванні дарожных знакаў. Урачыстае адкрыццё моста адбылося з удзелам прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі[3].
-
Стары пантонны мост
-
Якар, выняты з ракі побач з месцам будаўніцтва
-
Таблічка з пазначэннем будаўнічых арганізацый
-
Краявід які адкрываецца з моста
-
Урачысты надпіс у дзень адкрыцця
Зноскі
- ↑ В Славгородском районе строят мост через реку Сож (руск.)
- ↑ а б в г Первый пролет моста через Сож в Славгородском районе установили по новой для страны технологии (руск.)
- ↑ а б Новый мост и развитие региона: Лукашенко посещает Славгород (руск.)
- ↑ Видеофакт: белорусы перевезли стационарный мост с одного места на другое (руск.)
- ↑ Первый 240-тонный пролет моста через Сож установили в Славгороде (руск.)
- ↑ На новый мост через Сож в Славгородском районе потратят более $20 млн, строительство планируется завершить в 2019 году Архівавана 18 мая 2018. (руск.)
- ↑ а б в Мост через реку Сож в Могилёвской области откроют в 2019 году (руск.)
- ↑ Мост через Сож в Славгородском районе введут в эксплуатацию в 2019 году Архівавана 11 студзеня 2018. (руск.)
- ↑ Движение по мосту через реку Сож открыли в Славгородском районе (руск.)