Мотэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выкананне мотэта

Мотэт (фр.: motet, лат. motetus, motellus, ад старофранц. mot — слова) - вакальны шматгалосны твор поліфанічнага склада, адзін з цэнтральных жанраў у музыцы заходнееўрапейскага Сярэднявечча і Адраджэння.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Мотэт - універсальны жанр прафесійнага музычнага мастацтва. Яго культурна-сацыяльнае функцыянаванне залежала ад зместа праспяванага ў ім тэксту. Мотэты з вершамі духоўнай тэматыкі гучалі як у царкве, так і ў свецкай абстаноўцы (напрыклад, пры арыстакратычных дварах); мотэты з тэкстамі свецкай тэматыкі (асабліва на «вульгарных» прыслоўях) у цэрквы не спявалі.

У адрозненне ад іншых жанраў, практыкаваліся ў заходняй Еўропе ў сярэднявечча і ў эпоху Рэнесансу, мотэт заўсёды захоўваў характар складанай для ўспрымання, вучонай музыкі, месцам дэманстрацыі прафесійнага майстэрства яе стваральніка. Яшчэ ў XIII ст. Ян дэ Грокей пісаў пра мотэты:

Гэты від музыкі ня варта прадстаўляць у прысутнасці простага народа, які не здольны ацаніць яго вытанчанасць і атрымаць задавальненне ад слухання. Мотэт выконваецца для адукаваных людзей і наогул для тых, хто шукае вытанчанасці ў мастацтвах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Leichtentritt H. Geschichte der Motette. Lpz., 1908;
  • Besseler H. Die Musik des Mittelalters und der Renaissance. Potsdam, 1931;
  • Stephan W. Die burgundisch-niederländische Motette zur Zeit Ockeghems. Kassel, 1937;
  • Lowinsky E.E. Secret Chromatic Art in the Netherlands Motet. New York, 1946;
  • Gennrich F. Bibliographie der ältesten französischen und lateinischen Motetten, SMM, II (1957);
  • Günther U. The 14th-Century Motet and its Development // Musica Disciplina, XII (1958), pp. 27-58;
  • Dammann R. Geschichte der Begriffsbestimmung Motette // Archiv für Musikwissenschaft, XVI (1959), SS.337-77;
  • Eggebrecht H.H. Machauts Motette Nr.9 // Archiv für Musikwissenschaft, 19-20 (1962-63) u. 25 (1968);
  • Anderson G.A. Notre Dame Latin double motets ca.1215-1250 // Musica Disciplina, XXV (1971), pp. 35-92;