Мохавае (возера, Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мохавае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,4[1] м
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,18 км²
Аб’ём 0,0002 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Размяшчэнне
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Мохавае (Беларусь)
Мохавае
Мохавае
Мохавае (Віцебская вобласць)
Мохавае
Мохавае
Map

Мохаваевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 14 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Мяжно 3-е.

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,38 (0,42[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 (каля 1,92[2]) км. Найбольшая глыбіня 2,5[2] м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,2[2] млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, размешчаная сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. Возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з азёрамі Туроўля, Белае, Колпіна і некалькімі дробнымі азёрамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 403. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]