Мохавічы (Лідскі раён)
Вёска
Мохавічы
| ||||||||||||||||||||||||
Мо́хавічы[2] (трансліт.: Mochavičy, руск.: Моховичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Ліды.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Мохавічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Ігнацыя Масальскага, біскупа віленскага[3].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 10 жыхароў, 40 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 22 жылыя пабудовы, 247 жыхароў.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1996 год — 100 чал. (60 двароў)
- 1999 год — 76 чал.
- 2004 год — 65 чал. (45 двароў)
- 2009 год — 42 чал.[4]
- 2019 год — 22 чал.[5]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкая капліца (1930).
- Месца малітвы за ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў. Мемарыял памяці паўстанцам Каліноўскага існаваў між вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы за польскім часам, але пры саветах быў знішчаны. Лідскія патрыёты знайшлі публікацыі пра гэты помнік у тагачаснай прэсе і прыкладна на тым жа месцы ўсталявалі вялікі крыж, а таксама валун з надпісам «Невядомым паўстанцам». Дзесьці паблізу пахавана найменей 30 касінераў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мар’ян Іванавіч Стралюк (1938—2000) — вучоны ў галіне энергетыкі.
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ Мохавічы.
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мохавічы (Лідскі раён)- Мохавічы (Лідскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)