Моцарткугель
Выгляд

Моцарткугель (ням.: Mozartkugel, даслоўна Моцартава кулька) — кандытарскі выраб з шакаладу, фісташкавага гарэху, марцыпану і нугі. Быў створаны ў 1890 годзе зальцбургскім кандытарам Паўлем Фюрстам і названы ў гонар кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта. Першапачаткова называўся Mozart-Bonbon[1] (ад фр.: Bonbon — цукерка).
Арыгінальныя Моцарткуглі дагэтуль вырабляюцца рукамі фірмай «Кандытарская Фюрста» ў Зальцбургу. Праз адсутнасць аўтарскіх правоў, цукеркі пад такой назвай вырабляе таксама цэлы шэраг фірмаў у Аўстрыі і Германіі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Моцарткугель на Вікісховішчы |
---|
- Konditorei Fürst Salzburg
- Mirabell-Mozartkugeln(недаступная спасылка)
- Reber-Mozartkugeln