Моўная норма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моўная норма
Вывучаецца ў сацыялінгвістыка, normativistics[d] і культура маўлення[d]

Мо́ўная но́рма — сукупнасць агульнаўжываных моўных сродкаў, абумоўленая гістарычна, а таксама правілы іх адбору і выкарыстання, якія прызнаюцца грамадствам найбольш прыдатнымі ў канкрэтны гістарычны перыяд. Норма з’яўляецца адной з істотных уласцівасцей мовы, якія забяспечваюць яе функцыянаванне і гістарычную пераемнасць за кошт уласцівай ёй устойлівасці, якая, у сваю чаргу, не выключае магчымай варыянтнасці моўных сродкаў і заўважнай гістарычнай зменлівасці, паколькі норма прызначаная, з аднаго боку, захоўваць маўленчыя традыцыі, а з іншага — задавальняць актуальным і зменлівым патрэбам грамадства[1]. Прыватным выпадкам моўнай нормы з’яўляецца літаратурная норма[2].

Моўная норма фіксуецца ў нарматыўных слоўніках і граматыках. Значную ролю ў распаўсюджанні і захаванні нормаў граюць мастацкая літаратура, тэатр, школьная адукацыя і СМІ[2].

Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы, абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін.

Тыпы моўных нормаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Лексічныя нормы. Яны патрабуюць ужываць словы, засведчаныя слоўнікамі; абмяжоўваць выкарыстанне без стылістычных мэтаў вузкарэгіянальных дыялектызмаў; выключаць са сферы літаратурнага ўжывання вульгарныя і жаргонныя словы.
  • Граматычныя нормы. Яны вызначаюць ужыванне формы слова і спалучэння словаў у словазлучэннях і сказах.
  • Арфаграфічныя нормы. Яны акрэсліваюць правілы перадачы на пісьме вуснай мовы.
  • Арфаэпічныя нормы. Яны патрабуюць аднастайнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у словах.

Зноскі

  1. Норма языковая Архівавана 25 верасня 2015. // Российский гуманитарный энциклопедический словарь
  2. а б Семенюк Н. Н. Норма языковая Архівавана 19 лютага 2014. // БСЭ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]