Перайсці да зместу

Мо (Францыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Мо
фр.: Meaux[1]
48°57′34″ пн. ш. 2°53′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Кіраўнік Jean-François Copé[d][2]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 49 м, 39 м[3], 107 м[3] і 58 м[4]
Водныя аб’екты Марна[5]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 56 905 чал. (1 студзеня 2023)[6]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 77100[7]
Аўтамабільны код 77
Іншае
Узнагароды Ваенны крыж 1914—1918, Францыя
ville-meaux.fr (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Мо (Францыя)
Мо
Мо

Мо (фр.: Meaux) — горад і камуна ў французскім дэпартаменце Сена і Марна, на рацэ Марна, на паўночны ўсход ад Парыжа. Насельніцтва 53 766 жыхароў (2013).

У антычнасці Мо называўся спачатку Iantinum (Jantinum), затым Civitas meldorum або Meldi[8] (па назве мельдаў — гальскага племя). З IV ст. рэзідэнцыя біскупа. Уладанне графаў Шампанскіх з 923 па 1361 год.

У жніўні 1358 года пад сценамі горада атрад графа Гастона дэ Фуа і Жана дэ Граі, капталя дэ Бюш, знішчыў паўсталых «жакаў» і парыжан, якія далучыліся да іх, выратаваўшы ад іх герцагінь Жанну Нармандскую і Бланку Арлеанскую.

Канал Урк у Мо

Одзін з першых ачагоў руху гугенотаў (у 1567 годзе прынц Кандэ ледзь не захапіў тут караля Францыі), многія з якіх былі знішчаны ў Варфаламееўскую ноч. Радзіма і асноўны цэнтр вытворчасці сыру бры.

  • Познегатычны сабор, які ўвесь час патрабуе рэстаўрацыі;
  • Палац біскупаў (XII—XVII стст.), пераўтвораны ў музей самага знакамітага з іх — Басюэ («арол з Мо»); надмагілле апошняга і некалькі помнікаў яму.
  • Музей Вялікай (Першай сусветнай) вайны 1914—1918 гадоў у правінцыі Мо быў адкрыты 11 лістапада 2011 года.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Даніэль Чэкальдзі[fr] (1927—2003) — французскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, сцэнарыст. У горадзе Мо імем Даніэля Чэкальдзі названы сквер.

Зноскі