Мсціслаўскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мсціслаўскае княства — удзельнае рускае княства са сталіцай у Мсціславе, якое вылучылася ў XII стагоддзі са Смаленскага княства. Першым яго князем у 1180 годзе стаў Мсціслаў Раманавіч. У тэрыторыю Мсціслаўскага княства ўваходзілі землі цяперашніх Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага і Чавускага раёнаў з гарадамі Радамлем і Расна.

Пасля смерці ў 1197 годзе смаленскага князя Давыда Расціславіча, дзядзькі Мсціслава Раманавіча, апошні быў прызнаны смаленскім князем і зноў далучыў Мсціслаўскае княства да Смаленскага, захаваўшы яго аднак як удзел.

У канцы XIII стагоддзя Мсціслаўскае княства апынулася на маскоўска-літоўскім памежжы, а ў 1359 годзе было захоплена Альгердам і далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней, княства было перададзена Альгердам свайму сыну Карыгайле, затым перайшло да Лугвена, заснавальніка княжацкага роду Мсціслаўскіх. У 1386 годзе на тэрыторыі княства адбылася бітва, пасля таго як смаленскі князь Святаслаў Іванавіч беспаспяхова паспрабаваў аблажыць Мсціслаў і вярнуць яго ў склад свайго княства. У бітве Святаслаў быў забіты, а яго войскі разбіты.

Мсціслаўскае княства доўгі час з'яўляўся памежным і важным у стратэгічным плане. Таму польска-літоўскія манархі праводзілі гнуткую палітыку ў адносінах да мясцовых князёў, імкнучыся не дапусціць іх пераходу ў падданства Вялікага Княства Маскоўскага. Падчас вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503, тэрыторыя княства была арэнай баявых дзеянняў і моцна пацярпела. У прыватнасці, у бітве пад Мсціславам была разбіта літоўская армія, хоць сам горад маскоўскія ваяводы ўзяць не змаглі.

У жніўні 1514 года князь Міхаіл Іванавіч пры набліжэнні маскоўскага войска да Мсціслава прысягнуўся Васілю III, аднак пасля паражэння маскоўцаў пад Оршай, ізноў вярнуўся да літоўскага князя. У 1526 годзе Мсціслаўскае княства перайшло ў прамое валоданне Жыгімонта Старога і пасля было ператворана ў староства. У 1566 годзе на тэрыторыі былога княства было створана Мсціслаўскае ваяводства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бычкова М. Е. Русское государство и Великое княжество Литовское с конца ХV в. до 1569 г. — М.: Изд. центр ИРИ, 1996.
  • Варонін В. А. Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: Гістарычны партрэт / Васіль Варонін. — Мн.: Тэхналогія, 2010.
  • Кром М. М. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI в. Москва: Квадрига, 2010.
  • Мяцельскi А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 664 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]