Мсціслаўскія
Выгляд
Лугвенавічы Мсціслаўскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім, адгалінаванне Альгердавічаў. Паходзяць ад сына Альгерда Лугвена, які пасля смерці брата Карыгайлы ў 1390 годзе атрымаў Мсціслаўскае княства[1].
Вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Лугвен Альгердавіч
- Юрый (1395?—1458?), сын Лугвена ў шлюбе з Марыяй, дачкой вялікага маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча.[1]
- Іван (? — да 1489), сын Юрыя. Валодаў Мсціславам, Цяцерынам, Княжыцамі, Паповай Гарой, Дрокавам і іншымі валасцямі, магчыма, Магілёвам.
- Анастасія, каля 1496 выйшла замуж за князя слуцкага Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча.
- Ульяна, яе вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1499 годзе выдаў замуж за князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага, якому перадаў частку Мсціслаўскага княства, ад яго пайшоў новы род князёў Мсціслаўскіх.[1]
- Іван (? — да 1489), сын Юрыя. Валодаў Мсціславам, Цяцерынам, Княжыцамі, Паповай Гарой, Дрокавам і іншымі валасцямі, магчыма, Магілёвам.
- Яраслаў Фёдар (1411—1435), сын Лугвена ў другім шлюбе. Загінуў у бітве пад Вількамірам на баку Свідрыгайлы[1].
- Юрый (1395?—1458?), сын Лугвена ў шлюбе з Марыяй, дачкой вялікага маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча.[1]
Радавод Лугвенавічаў Мсціслаўскіх
[правіць | правіць зыходнік]Радавод іх пераемнікаў — Яўнутавічаў Заслаўскіх-Мсціслаўскіх
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Вячаслаў Насевіч. Мсціслаўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Насевіч. Мсціслаўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Вячаслаў Насевіч. Мсціслаўскія, Лугвенавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 324. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мсціслаўскія