Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж  (МДБК)
Мсціслаў. Замалёўкі (02).jpg
Будынак каледжа
Год заснавання 1966
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мсціслаў
Адрас Магілёўская вобласць, г. Мсціслаў, вул. Савецкая, 10
www.mgsptk.mogilev.by

Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж (МДБК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Базавым прадпрыемствам з’яўляецца «Магілёўаблсельбуд». За 19662016 гг. падрыхтавана больш за 15 тысяч чалавек[1]. Галоўны корпус размешчы па адрасе вул. Савецкая, 10.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак адміністрацыйнага корпуса быў пабудаваны ў 1830 годзе для дзяржаўных устаноў. Пасля спусташальных пажараў 1858 і 1863 гг., у 1880 годзе абгарэлы будынак па хадайніцтве губернскага начальства «саступлены» гораду для прыстасавання пад гарадское вучылішча. У 1912 годзе гарадское вучылішча было ператворана ў вышэйшае пачатковае. У 1918 годзе на базе вучылішча адкрываецца 1-я Савецкая яўрэйская школа (7 гадоў навучання), якая ў 1933 годзе перайменавана ў агульнаадукацыйную школу № 5, а ў 1946 годзе ў 3-ю сярэднюю школу[1].

У кастрычніку 1966 года адкрыта ГПТВ-92, якое рыхтавала кваліфікаваных будаўнікоў. Першым дырэктарам прызначаны Леў Якаўлевіч Гайбергер. Прыём ажыццяўляўся на базе 8 класаў на спецыяльнасці: муляр, тынкоўшчык-маляр-плітачнік, цясляр. Першы выпуск склаў 130 чалавек[1].

З 1974 года ў вучылішчы пачынаюць рыхтаваць кадры з сярэдняй адукацыяй. У 1980 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 2000 года навучэнцы могуць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю[1].

30 красавіка 1998 года Мсціслаўскае ПТВ-92 будаўнікоў ператворана ў Мсціслаўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча будаўнічага профіля. 1 верасня 2002 года ў Мсціслаўскі будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж, перайменаваны 13 лютага 2004 года ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж (МДБПТК)[1].

У 2016 годзе ператвораны ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Каледж размяшчаецца ў 5 навучальных карпусах, у якіх маецца 30 навучальных кабінетаў, 9 лабараторый, 16 майстэрняў. Акрамя таго, маецца інтэрнат на 400 месцаў, 2 актавыя залы, спартыўны комплекс, аўтадром, сталовая, 3 буфеты, музей і інш[2].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

Аддзяленне тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійна-тэхнічная адукацыя:

  • «Тэхнічная эксплуатацыя пад’ёмна-транспартных сродкаў» (кваліфікацыя «Машыніст крана аўтамабільнага»)
  • «Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ» (кваліфікацыя «Стропальшчык»)
  • «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў» (кваліфікацыі «Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі „С“»)

Сярэдняя спецыяльная адукацыя:

  • «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» (кваліфікацыя «Тэхнік-механік»)

Аддзяленне прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійна-тэхнічная адукацыя:

  • «Апрацоўчыя будаўнічыя работы» (кваліфікацыя «Тынкоўшчык»)
  • «Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ» (кваліфікацыя «Муляр»)
  • «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын» (кваліфікацыя «Аператар электронна-вылічальных машын»)
  • «Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы» (кваліфікацыя «Рэстаўратар дэкаратыўна-мастацкіх афарбовак»)

Сярэдняя спецыяльная адукацыя:

  • «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (кваліфікацыя «Тэхнік-будаўнік»)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]