Мсціслаў Усеваладавіч
Мсціслаў Усеваладавіч | |
---|---|
Смерць | не раней за 1183 |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Усеваладка |
Маці | Агаф’я Уладзіміраўна[d] |
Мсціслаў Усеваладавіч — князь гарадзенскі ў XII стагоддзі.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сын Усевалада Давыдавіча. У 1167 годзе дапамог валынскаму князю Мсціславу Ізяславічу заняць кіеўскі пасад. У 1168 (1167?) удзельнічаў у паходзе Мсціслава на полаўцаў. Пасля таго як у 1169 годзе Андрэй Багалюбскі захапіў Кіеў, Мсціслаў Усеваладавіч у 1170 годзе дапамог Мсціславу Ізяславічу на кароткі час аднавіць уладу над горадам: верагодна, хадзіў на полаўцаў, бо яго тысяцкі быў імі захоплены ў палон. У 1173 (1174?), пэўна, быў сярод гарадзенскіх князёў, якіх Багалюбскі прымусіў удзельнічаць у паходзе на Кіеў. Хадзіў на полаўцаў у 1183 (1184?) у складзе войска вялікага князя кіеўскага Святаслава Усеваладавіча.
Адны даследчыкі атаясамліваюць Гарадзен, якім валодаў Мсціслаў Усеваладавіч, з сучасным г. Гродна, другія — з в. Гарадная (Столінскі раён) або лакалізуюць яго на Валыні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).