Муамар Кадафі
Муамар Кадафі араб. معمر القذافي | ||||
![]() | ||||
Муамар Кадафі на 12-м саміце Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе (Эфіопія), 2009. | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1 верасня 1969 — 20 кастрычніка 2011 | ||||
Папярэднік: | Пасада заснавана | |||
Пераемнік: | Пасада скасавана | |||
| ||||
8 верасня 1969 — 2 сакавіка 1977 | ||||
Папярэднік: | Пасада заснавана | |||
| ||||
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972 | ||||
Папярэднік: | Махмуд Сулейман аль-Магрыбі | |||
Пераемнік: | Абдэль Салам Джэлуд | |||
| ||||
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972 | ||||
Папярэднік: | Адам Саід Хаваз | |||
| ||||
2 сакавіка 1977 — 2 сакавіка 1979 | ||||
Папярэднік: | Пасада заснавана | |||
Пераемнік: | Абдул Аці Абейдзі | |||
Партыя: | Арабскі сацыялістычны саюз (1972—1977) | |||
Адукацыя: | ||||
Прафесія: | Ваенны | |||
Дзейнасць: | палітык, пісьменнік, афіцэр | |||
Веравызнанне: | Іслам | |||
Нараджэнне: | 7 чэрвеня 1942[1][2][3] | |||
Смерць: | 20 кастрычніка 2011[4][1][…] (69 гадоў) | |||
Пахаванне: | Месца пахавання невядома | |||
Бацька: | Мухамед Абу Меньяр | |||
Маці: | Айша бен Ніран[9] | |||
Жонка: | 1) Фатхія Нуры Халед 2) Сафія Фаркаш | |||
Дзеці: | ад 1-ага шлюбу сын: Мухамад ад 2-ага шлюбу сыны: Саіф аль-Іслам, Саадзі, Мутазім Білал, Ганібал, Сейф аль-Араб і Хаміс дачка: Айша | |||
Ваенная служба | ||||
Гады службы: | 1961 — 2011 | |||
Прыналежнасць: | ![]() ![]() | |||
Род войскаў: | Libyan Army[d] | |||
Званне: | палкоўнік (1969) | |||
Бітвы: | Егіпецка-лівійская вайна Чадска-лівійскі канфлікт Грамадзянская вайна ў Лівіі | |||
Аўтограф: | ![]() | |||
Узнагароды: | ||||
Муамар бен Мухамед Абу Меньяр Абдэль салям бен Хамід аль-Кадафі (араб. معمر القذافي — Mu‘ammar al-Qaḏḏāfī; 7 чэрвеня 1942, Сірт, Італьянская Лівія — 20 кастрычніка 2011, Сірт, Лівія), таксама вядомы як Палкоўнік Кадафі — лівійскі рэвалюцыянер, палітык і палітычны тэарэтык. Кіраваў Лівіяй у якасці старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання з 1969 да 1977 года і ў якасці «братэрскага правадыра» Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі з 1977 да 2011 года. Першапачаткова ідэалагічна прытрымліваўся арабскага нацыяналізму і арабскага сацыялізму, але пазней стаў кіраваць у адпаведнасці са сваёй уласнай Трэцяй міжнароднай тэорыяй і, яшчэ пазней, стаў прытрымлівацца панафрыканізму.
Быў сынам збяднелага бедуінскага казінага пастуха і стаў браць удзел у палітыцы яшчэ ў школе ў Сабхе, а затым паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію ў Бенгазі. Заснаваўшы рэвалюцыйную ячэйку ў арміі, у 1969 годзе ваенныя захапілі ўладу ў краіне ў выніку бяскроўнага перавароту, зрынуўшы абсалютную манархію караля Ідрыса. Стаўшы старшынём кіруючага Савета рэвалюцыйнага камандавання адмяніў манархію і абвясціў рэспубліку. Кіруючы пастановамі, прымаў меры па ліквідацыі таго, што лічыў замежным імперыялістычным уплывам на Лівію, і ўмацоўваў сувязі з арабскімі нацыяналістычнымі ўрадамі. Намерана штурхаючы Лівію да «ісламскага сацыялізму», увёў шарыят у якасці асновы для прававой сістэмы і нацыяналізаваў нафтавую прамысловасць, выкарыстоўваючы рост прыбыткаў на ўмацаванне арміі, рэалізацыю сацыяльных праграм і фінансавання рэвалюцыйных баевікоў па ўсім свеце. У 1973 годзе ініцыяваў «народную рэвалюцыю», сфарміраваўшы Вышэйшыя народныя камітэты нібыта ў якасці сістэмы прамой дэмакратыі, але захаваўшы асабісты кантроль над асноўнымі рашэннямі ў дзяржаве. У тым жа годзе выклаў сваю Трэцюю міжнародную тэорыю, апублікаваўшы яе ў «Зялёнай кнізе».
У 1977 годзе распусціў рэспубліку і стварыў новую сацыялістычную дзяржаву «Джамахірыю» («дзяржава мас»). Афіцыйна прыняўшы сімвалічную ролю ў кіраванні, захаваў уладу ў якасці ваеннага галоўнакамандуючага і кіраўніка рэвалюцыйных камітэтаў, адказных за дзейнасць паліцыі і задушэнне праціўнікаў. Назіранне за няўдалымі памежнымі канфліктамі з Егіптам і Чадам, падтрымка Кадафі міжнародных баевікоў і адказнасць за выбух над Локербі прывялі да таго, што Лівія стала «міжнародным ізгоем». Асабліва варожыя адносіны ў Лівіі развіваліся з ЗША і Вялікабрытаніяй, што прывяло да амерыканскага бамбавання дзяржавы ў 1986 годзе і ўвядзення эканамічных санкцый ААН супраць Лівіі. Адпрэчваючы свае ранейшыя ідэалагічныя абавязацельствы, з 1999 года Кадафі стаў заахвочвацца эканамічнай прыватызацыяй і шукаў збліжэння з заходнімі краінамі, а таксама стаў прытрымлівацца панафрыканізму і быў старшынём Афрыканскага саюза з 2009 да 2010 года. На фоне Арабскай вясны ў 2011 годзе ў Лівіі ўспыхнула паўстанне супраць Кадафі пад кіраўніцтвам Нацыянальнага пераходнага савету, што прывяло да грамадзянскай вайны. У выніку ваеннага ўмяшання НАТА на баку пераходнага савету ўрад быў зрынуты, а Кадафі, адступаючы ў Сірце, узяты ў палон і забіты паўстанцамі.
Кадафі лічыцца вельмі спрэчнай ва ўсім свеце фігурай. Ён дамінаваў у палітыцы Лівіі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў і быў прадметам паўсюднага культу асобы. Яго прыхільнікі хвалілі яго антыімперыялістычную пазіцыю і падтрымку панафрыканізму і панарабізму. З іншага боку, на міжнародным узроўні ён быў асуджаны як дыктатар і самадзержац, адміністрацыя якога парушала правы чалавека лівійскіх грамадзян і які падтрымліваў ірэдэнтысцкія рухі, племянныя войны і тэрарызм у многіх іншых краінах.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Mu'ammar al- Gaddafi // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moamar al-Gaddhafi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.guardian.co.uk/world/middle-east-live/2011/oct/20/syria-libya-middle-east-unrest-live
- ↑ Muammar Gaddafi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-5965.2012.02278.x/full
- ↑ http://link.springer.com/content/pdf/10.1007%2F978-3-319-10687-8_11.pdf
- ↑ http://www.theguardian.com/books/2012/apr/27/sandstorm-libya-revolution-lindsey-hilsum-review
- ↑ Muammar Qaddafi (англ.) , nndb.com .
|
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Лівіі
- Памерлі 20 кастрычніка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Лівіі
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Вызваліцеля
- Кавалеры ордэна Югаслаўскай вялікай зоркі
- Асобы
- Постаці палітыкі XX стагоддзя
- Панафрыканізм
- Рэвалюцыянеры
- Забітыя палітыкі
- Кіраўнікі Лівіі
- Ісламскі сацыялізм
- Ваенныя Лівіі
- Грамадзянская вайна ў Лівіі
- Палітычныя філосафы
- Палітычныя пісьменнікі
- Сацыялісты
- Постаці лівійскай палітыкі