Мудранка
Мудранка | |||||||||||||||
Мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Paris L. | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Мудранка[3] (Páris) — род аднадольных раслін сямейства Melanthiaceae.
Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) у прыродзе, як правіла, прадстаўлена паліплоіднымі формамі з трыма, чатырма ці пяццю наборамі храмасом. У сувязі з утварэннем незбалансаваных гамет пры меёзе, палавое размнажэнне мае адносна малое значэнне. Гэты від прадстаўляе сабой важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі.
Прадстаўнікі роду доўгі час захоўвалі сусветны рэкорд па памеры геному сярод раслін — 132,50 пг[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мнагалетнік вышынёй да 40 см з паўзучым карэнішчам.
Лістаразмяшчэнне мутоўчатае. У адрозненне ад большасці аднадольных, жылкаванне ліста ў мудранкі сеткаватае.
Зялёная кветка складаецца з чатырох чашалісцікаў, чатырох пялёсткаў (часам тых і іншых разам бывае 4-6), васьмі тычынак і 4-5-гнездавай завязі, якая ператвараецца ў чорную ягаду. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Формула кветкі: [5].
Сустракаюцца асобнікі з пяццю лістамі і пяцерным лікам частак кветкі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) расце ў цяністых лясах усёй Цэнтральнай Еўропы і лясах умеранага пояса Азіі да Камчаткі. На Каўказе расце Paris incompleta, у Гімалаях — Paris polyphylla з васьмю — дзесяццю лістамі пад кветкай і 4-5-дольнымі кветкамі.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Мудранка чатырохлістая — важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі. Расліна вельмі атрутная[6], але сушаныя ягады і лісце ўжываюцца ў народнай медыцыне.
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных The Plant List на 2013 год[7], у склад роду ўваходзяць 27 відаў:
- Paris axialis H.Li
- Paris bashanensis F.T.Wang & Tang
- Paris caobangensis Y.H.Ji, H.Li & Z.K.Zhou
- Paris cronquistii (Takht.) H.Li
- Paris daliensis H.Li & V.G.Soukup
- Paris delavayi Franch.
- Paris dulongensis H.Li & Kurita
- Paris dunniana H.Lév.
- Paris fargesii Franch.
- Paris forrestii (Takht.) H.Li
- Paris incompleta M.Bieb.
- Paris japonica (Franch. & Sav.) Franch.
- Paris luquanensis H.Li
- Paris mairei H.Lév.
- Paris marmorata Stearn
- Paris polyandra S.F.Wang
- Paris polyphylla Sm.
- Paris quadrifolia L. — Мудранка чатырохлістая, ці Варонне вока, ці П’яніца
- Paris rugosa H.Li & Kurita
- Paris stigmatosa S.D.Zhang
- Paris tetraphylla A.Gray
- Paris thibetica Franch.
- Paris undulata H.Li & V.G.Soukup
- Paris vaniotii H.Lév.
- Paris verticillata M.Bieb.
- Paris vietnamensis (Takht.) H.Li
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Alopicarpus Neck.
- Cartalinia Szov. ex Kunth
- Daiswa Raf.
- Demidovia Hoffm., nom. illeg.
- Euthyra Salisb.
- Kinugasa Tatew. & Sutô
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Открыт самый большой в мире геном ядерной клетки — ЮГА.ру
- ↑ Барабанов, Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 364. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
- ↑ Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
- ↑ Species in Paris (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (3 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 19 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кнорринг, О. Э. Род 294. Вороний глаз — Paris L. // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — Л. : Изд-во АН СССР, 1935. — Т. 4 / ред. тома В. Л. Комаров. — С. 469—473. — 760, XXX с. — 5175 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вороний глаз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 2 кастрычніка 2009)
- Вороний глаз // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (Праверана 2 кастрычніка 2009)